Лета ў Беларусі: больш цяпла і менш ападкаў. Прагноз Дзмітрыя Рабава.

Гэта лета ў Беларусі чакаецца крыху цяплейшае, чым звычайна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. «Лета ў 2017 годзе чакаецца крыху цяплейшае, чым звычайна, сярэднесезонная тэмпература паветра на большай частцы будзе на паўградусы, а па паўднёва-заходняй палавіне на градус вышэйшая за норму (норма — плюс 16,8). Колькасць ападкаў чакаецца меншая за норму (норма 244 мм). Ападкі на працягу сезона будуць размяркоўвацца нераўнамерна», — расказаў сіноптык. Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, ліўневыя дажджы гэтым летам нярэдка будуць суправаджацца навальніцамі, шкваламі, а часам і градам. «Чакаецца ў летні перыяд і спёка: яе нам забяспечаць блакіруючыя антыцыклоны, якія не будуць пускаць у краіну вільготныя паветраныя масы. Прагназуецца некалькі перыядаў гарачыні працягласцю не больш за тыдзень. У сувязі з глабальным пацяпленнем так званыя блакіруючыя антыцыклоны сталі з’яўляцца часцей, менавіта яны ўтрымліваюць у нас сухое і гарачае надвор’е летам. Пры гэтым устанаўліваецца высокая і надзвычайная пажаранебяспека», — папярэдзіў Дзмітрый Рабаў. Самае цёплае лета назіралася ў 2010 годзе, калі ў сярэднім па краіне тэмпература паветра за сезон дасягнула плюс 20,6 градуса і ўсе летнія месяцы былі цяплейшыя, чым звычайна, асабліва чэрвень з сярэднямесячнай тэмпературай паветра плюс 22,6. Ён стаў самым цёплым месяцам за ўвесь перыяд назіранняў (на 4,8 градуса вышэй за кліматычную норму). Самы дажджлівы летні сезон, з колькасцю ападкаў 335 мм, быў у 1998 годзе. Менш за ўсё — 111 мм ападкаў — назіралася за лета 1992 года. Дзмітрый Рабаў таксама расказаў, якое надвор’е чакаецца ў кожным летнім месяцы. Так, у чэрвені сярэдяя месячная тэмпература паветра на большай частцы краіны прагназуецца на 0,5 градуса, а па захадзе на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму (норма 15-17 градусаў цяпла). Але пры гэтым месячная колькасць ападкаў чакаецца меншая за кліматычную норму (норма 69-87 мм). Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў ліпені прагназуецца на большай частцы на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму, а па паўночным усходзе — на 0,5 градуса (норма 17-19 градусаў вышэй за нуль). Месячная колькасць ападкаў чакаецца меншая за сярэднія шматгадовыя значэнні (норма 74-97 мм). Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў жніўні таксама прагназуецца на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму (кліматычная норма плюс 16-17 градусаў). Месячная колькасць ападкаў мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, па паўднёвай палавіне большая за норму (кліматычная норма 62-89 мм).
Крыніца
administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

4 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

19 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

19 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

20 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

20 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

21 час ago