Звонкая песня грамады

У той час як рабочыя і сяляне Савецкай Беларусі будавалі новае, сацыялістычнае грамадства, працоўныя заходняй часткі Беларусі, адасобленыя ад Савецкай краіны буржуазна-памешчыцкай Польшчай па Рыжскім мірным дагаворы, знаходзіліся пад цяжкім сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.

Імкненне да аб’яднання з БССР асабліва моцна выявілася ў дзейнасці масавых арганізацый нацыянальна-вызваленчага руху: Беларускай сялянска-рабочай грамады, Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба “Змаганне”, Таварыства беларускай школы.

Грамаду, створаную ў 1925 годзе пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, узначальвалі левыя беларускія паслы польскага Сейма і іх лідары. У яе праграме падкрэслівалася, што вызваленне ўсяго працоўнага народа ад нацыянальнага прыгнёту магчыма толькі ў цесным саюзе рабочых і сялян.

Да пачатку 1927 года грамада налічвала ў сваіх радах больш за 100 тысяч членаў. Амаль у кожнай вёсцы быў створаны свой гурток грамады. Мясцовыя арганізацыі адкрывалі клубы, бібліятэкі, чытальні, стваралі калектывы мастацкай самадзейнасці.

У Гродзенскім павеце старшынёй камітэта грамады быў І. Баліцкі, колькасць членаў тут дасягнула 10 тысяч чалавек. Гурткі сялянска-рабочай грамады на Гродзеншчыне праводзілі мітынгі і дэманстрацыі за вызваленне палітычных зняволеных і спыненне белага тэрору, збіралі сродкі ў дапамогу палітычным вязням, бастуючым рабочым, распаўсюджвалі лістоўкі. Такія масавыя акцыі прайшлі ў 1925 годзе ў Гродне, Скідзелі, Індуры і іншых месцах.

Націск рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл сустракаў жорсткія рэпрэсіі з боку ўладаў. З 1 ліпеня 1926 года па 1 студзеня 1927 года ў Віленскім ваяводстве было 100 выпадкаў прымянення адміністрацыйных мер да грамадаўцаў, у Навагрудскім – 220. Каля тысячы членаў грамады былі адданы пад суд.

У гэтай складанай абстаноўцы чуліся заклікі браць у рукі зброю, даваць адпор правакатарам. КПЗБ тлумачыла масам, што разрозненыя ўзброеныя дзеянні будуць жорстка падаўлены, што ўлады выкарыстоўваюць іх як падставу для разгрому ўсёй грамады. Заклік КПЗБ быў правільна зразумелы працаўнікамі. Яны стваралі дружыны народнай міліцыі, якія абаранялі інтарэсы людзей.

Улады прынялі рашэнне разграміць сялянска-рабочую грамаду. У ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года ў Заходняй Беларусі пачаліся масавыя вобыскі і арышты.

Неўзабаве замест разгромленай грамады яе традыцыі прадоўжыў Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб “Змаганне”, а ў канцы 1930 года польскі рэакцыйны ўрад забараніў дзейнасць і гэтай арганізацыі, а яе кіраўнікоў арыштавалі і прысудзілі да шматгадовага турэмнага зняволення.

Адзінай легальнай арганізацыяй працоўных у той час заставалася Таварыства беларускай школы, якое налічвала каля 20 тысяч членаў, аб’яднаных у 500 гуртках. Яно вяло культурна-асветніцкую работу: змагалася за беларускую школу, стварала хаты-чытальні, драматычныя, харавыя і музычныя гурткі, ставіла спектаклі, працягвала нацыянальна-вызваленчыя традыцыі грамады і “Змагання”. Дзейнасць таварыства пастаянна сутыкалася з вялікімі перашкодамі з боку польскіх уладаў і беларускіх буржуазных нацыяналістаў.  Яны не змаглі падпарадкаваць Таварыства беларускай школы свайму ўздзеянню і забаранілі яго. Але мужная барацьба працоўных завяршылася ўз’яднаннем. Надышоў верасень 1939 года.

Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ,
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

4 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

4 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

5 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

5 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

5 часов ago