Categories: Падзеі

Зорнае неба натхняе на творчасць

Зазірнуць у начное зорнае неба, палюбавацца ім,  адлюстраваць у фарбах сваё ўяўленне пра космас і намаляваць свае прыгоды ў ім запрасілі юных мастакоў арганізатары 13-га Міжнароднага мастацкага конкурсу «Іншым поглядам», які праходзіў у польскім горадзе Саснавец. Ганаровым папячыцелем праекта быў Польскі нацыянальны камітэт ЮНІСЕФ і мэр горада Саснавец Аркадзюш Хенчынскі.

Сёлета на конкурс былі дасланы больш за 8 тысяч работ з розных краінаў свету. Два гады гэта лічба складала толькі 1500 работ. У гэтым ліку была і работа Паліны Лайло, выхаванкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Па выніках конкурсу дзяўчынка атрымала дыплом. Як і Анастасія Дарашкевіч —мінулагодняя ўдзельніца.

Сёлета спіс дасягненняў выхаванцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў дапоўніў Мікіта Жынко: хлопец адзначаны ўзнагародай Міжнароднага конкурсу «Іншым поглядам».

Для Мікіты гэта не першая спроба ўдзелу ў мастацкіх конкурсах міжнароднага фармату. У скарбонцы ўжо ёсць дыплом Міжнароднага мастацкага конкурсу у Торуні.

А сёлетняя ўзнагарода — чарговае дасягненне і стымул удасканальваць свае здольнасці.

Цікава, што на конкурс былі дасланы дзве работы Мікіты. Над адной з іх хлопец пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Жанны Вячаславаўны Лукашэні працаваў працяглы час. А вось узнагародай адзначаны малюнак-экспромт, які Мікіта намаляваў усяго толькі за вечар.

Адметна і тое, што па прызнанні самога  мастака больш за ўсё яму падабаецца працаваць у жанры графікі. Аднак паспяховай стала жывапісная работа.

Маляванне для Мікіты з’яўляецца захапленнем, якому ён аддае перавагу і ў вольны час. Яшчэ хлопец любіць чытаць. Кажа, што калі чалавек шмат  чытае, то ў яго пашыраецца кругагляд і фантазія. Для мастака гэта  проста неабходна.

У будучыні Мікіта бачыць сябе доктарам — хірургам або патолагаанатамам. А пакуль ён старанна вучыцца, малюе. Хоча паўдзельнічаць у новых конкурсах.

— У планах, — гаворыць Жанна Вячаславаўна, — асвоіць новыя мастацкія тэхнікі.  Гэта дасць магчымасць навучэнцам школы паўдзельнічаць у многіх іншых конкурсах, папоўніць скарбонку дасягненняў. Спадзяюся, што спрыяць гэтаму будуць творчасць вядомых мастакоў, пашырэнне кругагляду праз чытанне кніг, перыядычнага выдання » Мастацкая галерэя», а таксама начное зорнае неба. І, увогуле, — прыгажосць , якая пануе вакол.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

24 часа ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

24 часа ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

1 день ago