Зоркі не толькі на пагонах

Сярод праваахоўнікаў шмат цікавых і таленавітых людзей.

Гэта зноў даказаў штогадовы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

На гэты раз творчыя спаборніцтвы прайшлі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці і сабралі на адной сцэне супрацоўнікаў міліцыі з нашага і суседніх – Слонімскага, Шчучынскага, Навагрудскага, Карэліцкага – раённых аддзелаў. На суд гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, дырэктар цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС Гродзенскага аблвыканкама Юлія Ёрш, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Хітро, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка, былі вынесены песенныя і вершаваныя нумары.

Запамінальным і кранальным стала выступленне гаспадароў пляцоўкі: вершаваную кампазіцыю “Памяць” уласнага сачынення, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, прачытала старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Касянкова, дыпламантка ІІІ ступені абласнога конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў унутраных спраў. Аўтарскія творы паэткі неаднаразова друкаваліся ў газетах “Міліцэйскі веснік”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Неман”, нашай “Перамозе”.

Старшы ўпаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі АУС Слонімскага райвыканкама Дзмітрый Ракуць сваё выступленне прысвяціў калегам і сябрам: ён праспяваў песню “Маёй Беларусі міліцыянеры”.

Амаль да слёз кранула гледачоў песня “Балада аб матулі” ад участковага інспектара міліцыі АУС Шчучынскага райвыканкама Вікторыі Куцэйка – лаўрэаткі раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных песенных конкурсаў “Калейдаскоп талентаў”, “Навагодняя зорка” ў горадзе Самары, “Зорны дождж” у горадзе Сочы, лаўрэаткі ІІІ ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу “Арт-парад-2021” у Віцебску.

Эстафету выступленняў прадоўжыў сямейны дуэт Ганікевічаў – Івана Іванавіча, старшага оперупаўнаважанага групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Карэліцкага райвыканкама, і яго жонкі Маргарыты Аляксандраўны. Для выканання яны выбралі песню Алсу “Разам і назаўсёды”.

Завяршыў праграму агляду-конкурсу з песняй “Жыццё бывае розным” дуэт старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Навагрудскага райвыканкама Дзмітрыя Грыня і яго калегі па аддзеле – участковага інспектара міліцыі інспекцыі па справах непаўналетніх Яўгена Мароза.

Сваімі песнямі ўдзельнікаў сустрэчы падтрымалі і дзятлаўскія артысты Ганна Харлінская і Сяргей Малышчык.

Канчатковыя вынікі агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці будуць падведзены на абласным этапе ў Гродне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago