Клуб “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, які працуе на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы, стаў пераможцам І абласнога агляду-конкурсу патрыятычных клубаў АУС.
На працягу ўсяго навучальнага года ваенна-патрыятычныя клубы прымалі ўдзел у патрыятычных акцыях, сустрэчах, якія праводзіла Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Агляд-конкурс стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў.
Спаборніцтвы прайшлі на тэрыторыі комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” і аб’яднаў падлеткаў, якія мараць звязаць сваё жыццё са службай у праваахоўных і сілавых структурах, быць абаронцамі сваёй краіны.
Удзельнікі прэзентавалі свае клубы і прыступілі да праходжання конкурсных этапаў: стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, пераадольвалі паласу перашкодаў, дэманстравалі навыкі аказання першай дапамогі, праходзілі камбінаваную эстафету. У турыстычным конкурсе “Прывал” паказалі навыкі, неабходныя ў палявых умовах. Усе каманды праявілі кемлівасць, вытрымку, згуртаванасць, волю да перамогі. У вольны ад іспытаў час для іх была арганізавана забаўляльная праграма, выстава тэхнікі і ўзбраення атрада міліцыі асобага прызначэння, палявая кухня, пачастункі.
Па выніках усіх этапаў трэцяе месца заваяваў ваенна-патрыятычны клуб “Волат” (АМАП, БДПС, ДАІ), другое – у клуба “Фарпост” (АУС Слонімскага райвыканкама), “золата” – у нашага клуба “Мужнасць”. Лідары прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба і ваенна-патрыятычнага выхавання Казлоўшчынскай сярэдняй школы Станіслаў Буяк расказаў, як каманда справілася з конкурснай праграмай:
– Вельмі прыемна, што Дзятлаўшчына стала лепшай у вобласці. Перамога клуба “Мужнасць” у такіх сур’ёзных спаборніцтвах – вынік вопыту і пастаяннай работы на працягу пяці гадоў існавання фарміравання. Каманду прадставілі навучэнцы 5-8 класаў, якія выдатна паказалі сябе на ўсіх конкурсных іспытах. Вельмі ганаруся сваімі падапечнымі, што яны многае ведаюць і ўмеюць, а найбольш – што кожны з іх мае павагу да мундзіра і пашану да Айчыны, якую гатовы абараняць, гонар за сваю краіну і малую радзіму, якую школьнікі праслаўляюць на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Уражаннямі ад конкурсу падзяліўся ўдзельнік клуба “Мужнасць”, капітан каманды Іван Саўко:
– У ваенна-патрыятычным клубе я займаюся з сёмага класа, ужо два гады. За гэты час разам з камандай удзельнічаў у раённых і абласных профільных спаборніцтвах “Зарніца”, “Арляня”. Але гэты агляд-конкурс істотна адрозніваўся арганізацыяй і іспытамі. Мне ўсё вельмі спадабалася, гэта быў новы цікавы вопыт. Сам я ўдзельнічаў у разборцы-зборцы пісталета, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і медыцыне. Сапернікі былі моцныя, канкурэнцыя сур’ёзная. Атрымаць перамогу нам дапамаглі камандны дух, дысцыпліна і жаданне не падвесці сваю школу, родны раён. Цяпер разам з таварышамі з каманд-прызёраў будзем рыхтавацца да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.
Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў конкурсу
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае #РОВД
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga