Знішчаем наркотыкі расліннага паходжання

З 1 чэрвеня па 15 верасня 2016 года на Дзятлаўшчыне выконваецца спецыяльная праграма «Мак-2016». У гэты перыяд увага супрацоўнікаў раённага аддзела міліцыі скіравана на спыненне распаўсюджання наркотыкаў расліннага паходжання.

У рамках праграмы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у ліку якіх — выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслінаў, канфіскацыя з незаконнага абароту наркатычных сродкаў расліннага паходжання, правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва раёна. На працягу лета праваахоўнікі правядуць маніторынг прыватнага сектара, падворкаў, садовых таварыстваў.

Парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. За сяўбу або вырошчванне без мэты збыту забароненых раслінаў і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, прадугледжваецца штраф у памеры да 20 базавых велічыняў. У выпадку сяўбы такіх раслінаў з мэтай збыту парушальніку ўжо пагражае крымінальная адказнасць, прадугледжаная артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сяўба або вырошчванне з мэтай збыту або выраб наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, забароненых да вырошчвання раслінаў і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, караюцца штрафам або арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Такое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асобаў, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328 і 331 КК РБ, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 артыкула 329, учыненыя арганізаванай групай, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
На жаль, кожны год міліцыя выяўляе факты наяўнасці маку або канопляў на дачных участках і прыдамавых тэрыторыях грамадзян. Нягледзячы на сур’ёзную прафілактычную работу, гаспадары па-ранейшаму апраўдваюцца няведаннем закона, спрабуючы пазбегнуць адказнасці. Летась у рамках аналагічнай спецпраграмы на Дзятлаўшчыне было знішчана 727,2 кілаграма наркаўтрымліваючай сыравіны. На жыхароў Дзятлава і Дзятлаўскага раёна былі складзены 17 адміністрацыйных пратаколаў.

Я. ВАНЬКОЎ,
часова выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка АУС Дзятлаўскага райвыкакама

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago