У рэдакцыю з пытаннем звярнулася жыхарка горада Дзятлава:
— Ці можна сёлета купацца на дзятлаўскім возеры? Дзе яшчэ ў нашым раёне можна адпачываць і купацца?
Адказвае галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Вячаславаўна Шэйбак:
— У Дзятлаўскім раёне ёсць чатыры месцы адпачынку, абсталяваныя для купання (пляжы), зацверджаныя рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта №113 ад 29 сакавіка 2016 года. Гэта тры аб’екты, якія знаходзяцца на абслугоўванні Дзятлаўскага РУП ЖКГ: гарадскі пляж у горадзе Дзятлаве, пляжы ў Наваельні і Гезгалах. Чацвёрты аб’ект — возера ўрочышча Рыбакі, або пляж санаторыя «Радон», дзе абсталяваны дзіцячая і дарослая зоны для купання.
Суб’екты гаспадарання, за якімі замацаваны пералічаныя тэрыторыі, падрыхтавалі іх да купальнага сезона: усталявалі стэнды, ценявыя навесы, лаўкі, мосцікі для заходу ў ваду, бакі і кантэйнерныя пляцоўкі для смецця, туалеты.
Дзятлаўскі райЦГЭ праводзіў праверку месцаў адпачынку, калі былі заўвагі — выносіліся рэкамендацыі, якія поўнасцю выкананы суб’ектамі гаспадарання. Усе пляжы гатовы да купальнага сезона. У красавіку і маі на водных аб’ектах месцаў адпачынку бралі пробы вады для мікрабіялагічнага і санітарна-хімічнага даследаванняў. Вада адпавядае патрабаванням бяспекі.
З чэрвеня Дзятлаўскім райЦГЭ праводзіцца штотыднёвы маніторынг вады (мікрабіялагічнае даследаванне), паралельна такое ж даследаванне вядуць субекты гаспадарання, таму кантроль атрымліваецца двайны. Калі вынікі гэтых даследаванняў будуць нездавальняючымі, насельніцтва раёна будзе папярэджана праз сродкі масавай інфармацыі і з дапамогай спецыяльных таблічак аб забароне купання.
Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…