Пад такім дэвізам у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці распачаўся новы творчы сезон.

Стартаваў ён з дня адчыненых дзвярэй, прыняць удзел у якім работнікі культуры запрасілі навучэнцаў сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Сустрэчы з дзецьмі праходзілі ў фармаце святочнага канцэрта, з дапамогай якога артысты не толькі павіншавалі сваіх юных гасцей з пачаткам новага навучальнага года, але і прарэкламавалі ім аб’яднанні па інтарэсах, што працуюць на базе ўстановы. Работнікі культуры заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак запісвацца ў гурткі, якія ім спадабаліся, каб цікава бавіць вольны час, удасканальваючы свае таленты і дасягаючы творчых поспехаў.

Як адзначыў кіраўнік узорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” і ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” Іван Каско, арганізоўваць штогод прэзентацыю аб’яднанняў па інтарэсах для навучэнцаў стала добрай традыцыяй, якая заахвочвае маладое пакаленне раёна да заняткаў мастацкай самадзейнасцю. Напрыклад, цяпер пры Цэнтры культуры працуе 16 аб’яднанняў па інтарэсах, каля паловы з якіх – дзіцячыя. Гэта гурткі: “Юны гітарыст”, вакальных спеваў “Унісон”, дыскаклуб “Піяр”, узорны гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”, дзіцячы гурток вакальных сольных спеваў “Сузор’е” і іншыя.

Кіраўнік дзіцячага гуртка вакальных сольных спеваў “Сузор’е” Ала Чарняўская праспявала песню разам са сваімі выхаванцамі і расказала, што заняткі вакалам не толькі адкрываюць гурткоўцам дарогу на раённую сцэну, але і дапамагаюць ім займець шмат новых надзейных сяброў, а некаторых нават вядуць у прафесію, як летась гэта стала з выхаванкай групы Аляксандрай Губко, якая паступіла ў Лідскі каледж мастацтваў.

– А таму знаёмцеся, выбірайце, далучайцеся – і вы станеце маладымі зорачкамі Дзятлаўшчыны, – падрахункавалі свае выступленні перад школьнікамі работнікі культуры.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

8 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

8 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

10 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

10 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

11 часов ago