Знаёмства з прафесіяй абаронцы

У сярэдніх школах і гімназіі горада Дзятлава прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна правялі прафарыентацыйную размову з навучэнцамі 11 класаў па пытаннях паступлення ў адну з буйнейшых ВНУ краіны і атрымання адпаведнай спецыяльнасці.

Начальнік цыкла кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі вышэйшай ваеннай навучальнай установы падпалкоўнік Аляксей Белавус падрабязна расказаў адзінаццацікласнікам аб кожным факультэце, адзначыў багатую вучэбна-матэрыяльную базу і высокі ўзровень ведаў прафесарска-выкладчыцкага саставу. Разам з начальнікам групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна лейтэнантам Артурам Мелікянам выкладчык акадэміі звярнуў увагу будучых абітурыентаў на такія перавагі пры навучанні, як камфортныя ўмовы пражывання, бясплатнае збалансаванае харчаванне, арганізацыя і правядзенне цікавага і карыснага вольнага часу, годнае грашовае забеспячэнне і іншыя. Навучэнцам паказалі прафарыентацыйны фільм пра будні курсантаў ад пад’ёму да адбою. Таксама прадстаўнік ваеннага камісарыята нагадаў юнакам, што пры паступленні ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы і наступным іх заканчэнні яны будуць вызвалены ад праходжання абавязковай тэрміновай службы. Госці пакінулі свае кантактныя дадзеныя і абяцалі пракансультаваць усіх абітурыентаў, якія жадаюць у будучым стаць афіцэрамі.

Магчыма, хтосьці з юнакоў і дзяўчат звяжа сваё жыццё з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, стане курсантам, а пасля і афіцэрам, будзе стаяць на варце незалежнасці краіны і спакою мірных грамадзян. Бо, як вядома, сярод шматлікіх прафесій ёсць адна вельмі важная і патрэбная – абараняць сваю Радзіму!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аграрии Беларуси убрали 28 процентов площадей озимого ячменя — намолот составил 294 тысячи тонн

В стране набирает обороты уборочная кампания. По оперативным данным на 8 июля, озимый ячмень убран…

2 часа ago

Установы адукацыі: што зроблена, дзе ідуць рамонты?

Добраўпарадкаванне, павышэнне ўзроўню бяспекі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы – усё гэта вельмі важна, асабліва калі тычыцца…

3 часа ago

Як абараніць дзяцей ад жорсткасці?

Выхаванне дзіцяці – складаны працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення. Як на…

4 часа ago

Пытанне – адказ. Калі яшчэ чакаць вялікага адпачынку?

Дзятлаўчане цікавяцца: калі беларусам зноў чакаць вялікіх выхадных? Адказ: у нашай краіне ўсяго 10 святаў,…

4 часа ago

Лето и здоровье

Лето — идеальное время для укрепления здоровья: солнце помогает вырабатывать витамин D, а свежие фрукты…

4 часа ago

«МЛ Витебск» дебютирует в квалификации футбольной Лиги чемпионов

Чемпионы Беларуси футболисты "МЛ Витебск" дебютируют в европейских турнирах, сообщает корреспондент БЕЛТА. В номинально домашнем…

6 часов ago