Па матэрыялах праверкі Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў пракуратурай Дзятлаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да галоўнага заатэхніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна і навагрудскага індывідуальнага прадпрымальніка па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і садзейніцтва ў гэтым, звязаным з прычыненнем шкоды ў асабліва буйным памеры.

Фінансавай міліцыяй былі правераны здзелкі індывідуальнага прадпрымальніка і гаспадаркі. Сума здзелкі ў дагаворы не была ўказана, што супярэчыла палажэнню аб закупках.

Параўнаўшы кошты набыцця і наступнай рэалізацыі тавару ў гаспадарку, выявілася, што памер гандлёвай “накруткі”, якая прымяняецца прадпрымальнiкам, быў значна вышэйшы за кошт набыцця. Пры гэтым пастаўшчыкі мелі магчымасць пастаўляць гэты тавар і па такіх жа коштах непасрэдна ў гаспадарку без “пасрэдніцтва” індывідуальнага прадпрымальніка.

У выніку набыцця ў дадзенага індывідуальнага прадпрымальніка тавару па завышаных цэнах гаспадарцы быў нанесены ўрон у суме больш за 362 мільёны недамінаваных рублёў, гэта значыць у асабліва буйным памеры, а дзеянні названых асобаў кваліфікаваны па ч. 3 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации