Злата Гуз і Арцём Конан – стыпендыяты “Беларускага фонду міру”

Сярод 58 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў установаў адукацыі Прынёмання, якія дабіліся выдатных вынікаў у навуковым, грамадскім, культурным, спартыўным жыцці, стыпендыятамі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” сталі двое дзятлаўчан.

На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў моладзевы цэнтр “Гродна” былі запрошаны адзінаццацікласніца Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Злата Гуз і дзевяцікласнік гімназіі № 1 горада Дзятлава Арцём Конан.

Стыпендыятаў павіншавалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, намеснік старшыні праўлення па міжнароднай дзейнасці ГА “Беларускі фонд міру” Андрэй Балабін, намеснік старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці, Герой Беларусі Марына Васілеўская, старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі Іван Калбаска.

У скарбонцы дасягненняў нашай маладой зямлячкі Златы Гуз – удзел у Рэспубліканскім тэлевізійным праекце “Я ведаю”, перамогі ў адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Навука перамагаць”, раённых этапах алімпіяды “Школа бяспекі” і інтэрнэт-конкурса “Чалавек свайго лёсу” да 100-годдзя Васіля Быкава, поспехі ў прадметных алімпіядах.

– Сярод школьных дысцыплін мяне больш цікавяць біялогія і гісторыя, – падзялілася сваімі ўражаннямі Злата. – Лічу, што кожны чалавек абавязаны ведаць наша агульнае мінулае. Напрыклад, мая даследчая работа цесна звязана з маім родам, бо прадзед быў партызанам. Было вельмі цікава вывучаць яго лёс. Заканчваю выпускны клас, таму неаднаразова задумвалася аб выбары будучай прафесіі. Збіраюся паступаць у ГрДУ імя Я. Купалы на спецыяльнасць “інклюзіўная адукацыя”, хачу працаваць лагапедам. Калі казаць пра ўражанні ад цырымоніі ўзнагароджання стыпендыятаў, то вельмі рада, што мае веды і ўменні ацанілі.

Паспяховай вучобай і актыўнай грамадскай пазіцыяй вылучаецца і гімназіст Арцём Конан. Ён з’яўляецца ўдзельнікам клуба “Пошук” музея гімназіі № 1 “Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны”, піянерам-лідарам і членам ганаровай варты раённага савета ГА “БРПА”, уладальнікам дыплома І ступені абласнога этапу алімпіяды па фізіцы на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

– Здарылася так, што я не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, бо ўдзельнічаў у абласным этапе алімпіяды па фізіцы, таму пасведчанне аб стыпендыі “Беларускага фонду міру” мне ўручылі на гімназічнай лінейцы, – расказаў Арцём Конан. – Калі даведаўся пра ўзнагароду, быў рады, бо стараюся дасягаць поспехаў не толькі на ўзроўні раёна, для гэтага старанна працую. Сваім равеснікам таксама жадаю, нават калі сумняваюцца, што ўсё атрымаецца, удзельнічаць у алімпіядах, конкурсах, жыцці горада, бо такі вопыт надае ўпэўненасці ў сабе, а кожная новая перамога матывуе рухацца далей. Калі паразважаць, што ў маім разуменні “мір”, то ён асацыіруецца з людскім шчасцем, узаемаразуменнем, выручкай, пачуццём адказнасці. У будучым я бачу сябе ў інжынернай прафесіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

8 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago