Зімовае шматбор’е “Здароўе” (+відэа)

 Раённыя спаборніцтвы “Алімпійскія надзеі Беларусі” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу па зімнім шматбор’і сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў адукацы пад назвай “Здароўе” прайшлі 15 студзеня ў Дзятлаве.

Спартыўнае мерапрыемства праводзіцца ў рамках традыцыйнай круглагадовай спартакіяды школьнікаў.
Арганізатары спартыўна-масавага мерапрыемства – аддзел адукацыі райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, фізкультурна-спартыўны клуб.

На пачатку спаборніцтваў павіталі спартсменаў, трэнераў і ўдзельнікаў мерапрыемства галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Ёда і метадыст аддзела адукацыі Наталля Пазняк.

Затым каманды размясціліся на некалькіх спартыўных пляцоўках сярэдняй школы №1 і гарадскога стадыёна “Колас”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел выхаванцы з 13 раённых установаў адукацыі. Юныя спартсмены спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, лыжных гонках, падцягванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыю 10 метраў. Зразумела, што ўсё гэта патрабавала штодзённых трэніровак і добрай фізічнай падрыхтоўкі, якую юныя спартсмены прадэманстравалі ў ходзе сённяшняй спартыўнай сустрэчы.

Вынікі комплексных спаборніцтваў  дазволяць выявіць мацнейшых спартсменаў. Яны ўвойдуць у склад зборнай каманды раёна для далейшага ўдзелу на абласным этапе аднайменных спаборніцтваў, якія пройдуць 20 і 21 студзеня ў Іўі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

4 часа ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

4 часа ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

4 часа ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

5 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

5 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

5 часов ago