Дзятлаўчане і арганізацыі раёна з’яўляюцца вельмі актыўнымі балельшчыкамі на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

Яны з задавальненнем дзеляцца сваімі ўражаннямі.

На спаборніцтвах па грэблі на байдарках і каноэ пабылі члены прафсаюзнай арганізацыі аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама:

– Эмоцыі нас проста перапаўняюць, настолькі спадабаліся нам гэтыя спартыўныя спаборніцтвы. Калі знаходзішся непасрэдна на месцы правядзення спаборніцтваў, адчуваеш такую неверагодную энергетыку,  якая зыходзіць і ад спартсменаў, і ад нераўнадушных балельшчыкаў.

Вядома ж, мы вельмі перажывалі за беларускіх спартсменаў, жадалі ім толькі перамогі, і яны не падвялі нас. Вельмі ганарымся нашай камандай байдарачніц Марынай Літвінчук і Вольгай Худзенка, якія прынеслі ў скарбонку дасягненняў Беларусі золата. Асабліва перажывалі за нашага земляка – спартсмена з Гродзеншчыны Алега Юрэню, які ў выніку стаў бронзавым прызёрам у байдарачнікаў-адзіночак.

Кожны з нас перажыў адчуванне сапраўднага свята, якое пануе гэтымі днямі ва ўсёй краіне.

Святлана ГРЫШЫНА

Похожие публикации