Асаблівую патрэбу ў духоўнай падтрымцы маюць людзі, якіх жыццё выпрабоўвае хваробамі. А таму візіт святара – падзея заўсёды доўгачаканая для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Нядаўна духоўную размову на тэму “Жыццёвы крыж” з асаблівымі людзьмі і спецыялістамі Цэнтра правёў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель.
Айцец Іаан прыйшоў не з пустымі рукамі – прынёс торты і пачастункі, таму размова праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам чаю.
Святар расказаў, што выпрабаванні і хваробы, спакусы і іспыты, якіх нямала на жыццёвым шляху чалавека, – гэта не што іншае, як наш крыж, і несці яго кожны хрысціянін павінен з цярпеннем, пакорай і ўдзячнасцю Богу. Толькі ў такім выпадку жыццёвыя цяжкасці служаць для выратавання чалавека. Для прыкладу айцец Іаан прывёў словы старца Паісія Святагорца, што крыж гэты пасылаецца нам не для мучэння, а каб па ім, як па лесвіцы, мы ўзышлі на неба.
У час размовы прысутныя задавалі святару пытанні, дзяліліся сваімі назіраннямі і выпадкамі з жыцця. Сустрэча ўсім спадабалася, і варта спадзявацца, што пачутае дапаможа па-іншаму зірнуць на многія падзеі жыцця.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Стоит почитать:
Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!” (+відэа)
Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)
Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…