Прыемная сустрэча адбылася 14 жніўня у КСУП “Хвінявічы”. Кіраўнік сельгасарганізацыі, калегі і сябры павіншавалі з 60-гадовым юбілеем механізатара КСУП “Хвінявічы” Анатоля Лаўніка.
У дзень урачыстай сустрэчы словы віншаванняў Анатолю Лаўніку выказаў старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, пажадаў рупліваму механізатару моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, уручыў юбіляру Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, за асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі.
Словы віншаванняў, глыбокай пашаны і ўдзячнасці за нялёгкую працу, вернасць і адданасць выбранай справе выказаў Анатолю Лаўніку дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі. Да шчырых словаў віншаванняў і падзяк далучыліся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віталь Панасевіч і калегі па працы. Разам са шчырымі віншаваннямі юбіляр быў адзначаны Падзячнымі лістамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
1 Комментарий
Очень правильное отношение руководителя к человеку труда, достойно для подражания.