Шаноўнага прафесійнага рубяжу – 1000 тон перавезенага ад камбайнаў зерня – дасягнуў вадзіцель КСУП “Хвінявічы” Сяргей Ёдчык. Адпаведны выпадку падарунак самаму паспяховаму на жніве ў сельгаспрадпрыемстве вадзіцелю ўручыла старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева. Вадзіцеля павіншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, намеснік дырэктара КСУП “Хвінявічы” Іван Ступчык, старшыня прафкама гаспадаркі Марына Ядэйка.
Віншаванне і падарунак вадзіцелю Сяргею Ёдчыку ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алены Берасневай.
З кветкамі ад прафкама КСУП “Хвінявічы” яго старшыня Марына Ядэйка.
З віншаваннямі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.
Фота на жніўнай ніве КСУП “Хвінявічы”.
МАЗ Сяргея Ёдчыка пасля віншавальнай цырымоніі выправіўся на загрузку да камбайна.
А тым часам у полі прыспеў абедзенны перапынак.
Фота Б. Варны