Вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Бакей першы ў раёне перавёз ад камбайнаў 1000 тон зерня. І ён жа першы ў раёне дасягнуў 2000-га рубяжу. У нядзелю, 13 жніўня, Аляксандр Бакей прывёз на сваім МАЗ-5102 двухтысячную тону зерня на збожжаток. У панядзелак «двухтысячніка» віншавалі на збожжатаку «Граніт-Агра» ў Таркачах.
Віншаванне і падарунак ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў Алены Берасневай.
Віншуе старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.
Віншаванне ад галоўнага агранома «Граніт-Агра» Антона Тарасевіча.
А намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людміла Мядзведзь да віншавання далучыла білет на канцэрт.
З віншавальнай песняй фальклорны гурт «Суседачкі».
І песеннымі пажаданнямі, каб было «…лёгка на сэрцы і цяжка ў кашальку».
14 жніўня 2017 года. ААТ «Граніт-Агра». Збожжаток аграгарадка Таркачы.
Фота Б. Варны.