Галіна Іванаўна ХІЛІМОНЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы:
— Ужо зусім хутка наступіць новы, 2019 год. Усім сваім землякам, калегам, родным і проста знаёмым хачу пажадаць у новым годзе ўсяго толькі самага найлепшага. Няхай ва ўсіх сем’ях пануюць толькі мір, узаемаразуменне, пяшчота і дабрыня. Здароўя ўсім, поспехаў і аптымізму.
А наша школа да святаў таксама рыхтуецца, і ўжо даўно. Я лічу, што мы вельмі дастойна ўпрыгожылі нашу ўстанову, і гэта будзе ацэнена на раённым конкурсе. Шмат ідэй і намаганняў прыклалі нашы педагогі, усе былі актыўныя і крэатыўныя. Ёсць у нас і прыгожыя фотазоны, дзе дзеткі з бацькамі могуць сфатаграфавацца.
У акцыі “Нашы дзеці” мы таксама прымаем самы актыўны ўдзел. Праводзім навагоднія святы для навучэнцаў, прадстаўленні сёлета незвычайныя, дзеці старанна рыхтаваліся. Прыходзяць на святы і бацькі.
Як заўсёды, будзем адзначаць зімовыя святы і дома, са сваімі роднымі, сябрамі, будзем сустракацца на мерапрыемствах у пасёлку. Нашы работнікі культуры заўжды рыхтуюць цікавую праграму, сёлета таксама чакаем сюрпрызаў.
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…
Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…