Галіна Іванаўна ХІЛІМОНЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы:

– Ужо зусім хутка наступіць новы, 2019 год. Усім сваім землякам, калегам, родным і проста знаёмым хачу пажадаць у новым годзе ўсяго толькі самага найлепшага. Няхай ва ўсіх сем’ях пануюць толькі мір, узаемаразуменне, пяшчота і дабрыня. Здароўя ўсім, поспехаў і аптымізму.

А наша школа да святаў таксама рыхтуецца, і ўжо даўно. Я лічу, што мы вельмі дастойна ўпрыгожылі нашу ўстанову, і гэта будзе ацэнена на раённым конкурсе. Шмат ідэй і намаганняў прыклалі нашы педагогі, усе былі актыўныя і крэатыўныя. Ёсць у нас і прыгожыя фотазоны, дзе дзеткі з бацькамі могуць сфатаграфавацца.

У акцыі “Нашы дзеці” мы таксама прымаем самы актыўны ўдзел. Праводзім навагоднія святы для навучэнцаў, прадстаўленні сёлета незвычайныя, дзеці старанна рыхтаваліся. Прыходзяць на святы і бацькі.

Як заўсёды, будзем адзначаць зімовыя святы і дома, са сваімі роднымі, сябрамі, будзем сустракацца на мерапрыемствах у пасёлку. Нашы работнікі культуры заўжды рыхтуюць цікавую праграму, сёлета таксама чакаем сюрпрызаў.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Советы, как пережить жару
Футбол. Вторая лига. Гродненский дивизион
Міхаіл Орда правядзе прыём грамадзян

Похожие публикации