“Зецельскі фэст”: заслужаныя ўзнагароды (+відэа)

Работа інтэрактыўных пляцовак сёмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі. 

Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

У дызайнерска-сямейным конкурсе дэфіле ў стылі “Family Look”, дзе прымалі ўдзел дзятлаўчане, лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Снапковых, другімі сталі Кастусікі, трэцімі – Свібы.

Лепшых творцаў на свяце вызначыла пляцоўка “ART-Batll “Дружная сям’я”. Імі стала сям’я Гурыновічаў (Мастоўскі раён), “серабро” конкурсу – у сям’і Барысікаў (Бераставіцкі раён), “бронза” – у сям’і Германюк (Карэліцкі раён).

На пляцоўцы-майстэрні “Беларускі 3D-дворык” не было роўных сям’і Глібчук (Смаргонскі раён), якая адзначана дыпломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Барадын (Іўеўскі раён), за трэцяе – у  сям’і Лабарэвічаў з Дзятлаўшчыны. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Бакей (Дзятлаўскі раён) і Ціхановіч (Навагрудскі раён).

На гастранамічнай пляцоўцы на ўсіх прыступках п’едэстала апынуліся нашы землякі: першае месца ў сям’і Жуйковых, на другім – сям’я Юруць, на трэцім – сям’я Сёмуха. Прызам глядацкіх сімпатый адзначаны сем’і Каваленя (Зэльвенскі раён) і Барук (Дзятлаўскі раён).

Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на “Скрыжаванні мастацтваў”, перамогу заваявала сям’я Сямак (Ваўкавыскі раён), другое месца ў сям’і Санцэвічаў (Дзятлаўскі раён), трэцяе – у сям’і Асіпчык (Слонімскі раён).

Пераможцай на пляцоўцы “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” стала каманда сям’і Юхнік з горада Гродна, віцэ-чэмпіёны – сям’я Карнэлік (Дзятлаўскі раён), “бронза” пляцоўкі — у сям’і Лебедзь (Дзятлаўскі раён). За волю да перамогі былі адзначаны сем’і Гайдзіс (Лідскі раён) і Памбухчан (Дзятлаўскі раён).

Усе сем’і, удзельніцы інтэрактыўных пляцовак, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт і новыя ўражанні і знаёмствы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

2 часа ago

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

4 часа ago

Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

Развитие здравоохранения, совершенствование законодательства, поддержка медицинских работников и вопросы социальной поддержки стали главными темами встречи…

19 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

20 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

21 час ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

21 час ago