“Зецельскі фэст”. Заслужаныя ўзнагароды

Работа інтэрактыўных пляцовак восьмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі. 

Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка.

У самым смачным конкурсе на пляцоўцы “Гастранамічная” ўсе прызы дасталіся дзятлаўчанам. Першае месца прысуджана сям’і Мухаў,  другое – сям’і Ахламёнак, трэцяе – сям’і Ванчук. Заахвочвальны прыз – у сям’і Хілімончык.

Найбольш артыстычных вызначалі на пляцоўцы “Арт-актыў”. Лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Купрэевых з Ашмянскага раёна, на другім месцы – сям’я Дварчанін з Дзятлава, на трэцім – сям’я Мілюн з Воранава. Заахвочвальны прыз дастаўся сям’і Стасяловіч з Гродна.

На пляцоўцы “Рэтра-сям’я” не было роўных сям’і Здончык з Іўеўскага раёна, якая адзначана дапломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Ламака з Дзятлаўскага раёна, трэцімі сталі таксама дзятлаўчане – сям’я Добыш. А сям’я Сержан атрымала заахвочвальны прыз.

У спартыўных спаборніцтвах самымі лепшымі сталі госці з Мастоўскага раёна – сям’я Чарніцкіх.

На “Турыстычнай пляцоўцы” ў пераможцах ізноў шмат дзятлаўчан. “Золата” дасталося сям’і Палухіных, “серабро” забрала сям’я Лагуцік, “бронзу” – сям’я Бакей. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і  Дубаневіч і Лішык.

Усе сем’і, якія прымалі ўдзел у інтэрактыўных пляцоўках, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт, новыя ўражанні і знаёмствы.

Святлана ГРЫШЫНА

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

4 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

4 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

5 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

5 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

6 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

23 часа ago