Праграма свята прадоўжылася работай шасці інтэрактыўных пляцовак і конкурсам-дэфіле сямейных касцюмаў у адзіным стылі “Family look”.

Свае дызайнерскія шэдэўры, творчыя здольнасці і артыстызм сем’і Дзятлаўшчыны прадставілі ў трох намінацыях – “Двайняты, трайняты”, “Шматдзетныя сем’і”, “Шчасце нараджаецца ў сям’і”.

На “Скрыжаванні мастацтваў” пад куратарствам Наталлі Нагорнай паказалі клас меламаны з усяе Гродзеншчыны, якія не толькі ўдала адгадвалі рэтра-кампазіцыі і музычныя навінкі, але і дэманстравалі адметныя артыстычныя здольнасці.

Самыя дружныя і спартыўныя ўдзельнікі фестывалю сямейнага адпачынку сабраліся на інтэрактыўнай пляцоўцы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, сёлета на ёй працавалі 22 каманды-ўдзельніцы. Спартсмены-аматары паказалі клас і зладжанасць на этапах “дартс”, “бег (таты)”, “бег на скакалцы” (матулі), турыстычная эстафета, гарадкі і іншых.

Сапраўдныя сямейныя батлы з творчым запалам і добрым настроем разгортваліся на фестывальных пляцоўках, дзе сем’ям прапанавалі праявіць сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні.

З яркага адкрыцця з удзелам тэатральнай студыі “Мелодыя душы” і роставых лялек” пачаліся спаборніцтвы на пляцоўцы “АRT-Batll – дружная сям’я”. Выпрабаванні на спрыт і зладжанасць дзеянняў тут праходзілі 6 сем’яў, сярод якіх былі госці з Бераставіцкага, Карэліцкага і Мастоўскага раёнаў.

Смажылі, пяклі, варылі – і ўсіх гасцей здзівілі!

Ці ведаеце вы сакрэт сямейнай кухні? Вядома ж, гэта не заморскія далікатэсы, падыдзе і бульба з уласнага агарода, галоўнае, каб прыгатавана яна была ўсімі сямейнікамі разам і з любоўю. А калі, акрамя солі і перцу, гатовую страву “прыправіць” творчай рэкламай з вершамі, песнямі, жартамі ды прыемнай дэгустацыяй, то формула поспеху, лічы, разгадана. Здаецца, пакарылася яна і ўдзельнікам самай масавай фестывальнай пляцоўкі “Гастранамічны конкурс”. Сваімі стравамі на “Зецельскім фэсце” здзіўлялі  амаль два дзясяткі сем’яў. Пляцоўка прываблівала не толькі яркім і арыгінальным афармленнем сталоў, але і прыемным пахам прыгатаванай дамашняй ежы, які разносіўся на ўсю акругу. Адным словам, конкурс – проста пальчыкі абліжаш. А галоўнае, што, дзякуючы гасціннасці гаспадароў, ні адзін наведвальнік гэту пляцоўку галодным не пакінуў.

 

Ні сякеры, ні цвікоў, а ўтульны дом гатоў!

“Будаўніком ты можаш і не быць, аднак фантазёрам з’яўляцца абавязаны” – такі настрой панаваў на пляцоўцы “Беларускі 3D- дворык”. Сем’ям-удзельніцам, сярод якіх былі госці з Навагрудскага, Смаргонскага і Івацэвіцкага раёнаў прапанавалі сваімі рукамі ўзвесці сядзібу мары ў нацыянальным стылі. У работах віталася наяўнасць бусліных гнёздаў, бо гэтыя птушкі –  не толькі сімвал Беларусі, але і немаўлятак бацькам прыносяць. Дадатковыя балы налічваліся і за выкарыстанне нацыянальных арнаментаў, вышыванак, іншай аўтэнтычнай аздобы і прадметаў. Пры ацэнцы члены журы надавалі ўвагу складанасці і арыгінальнасці канструкцый, а таксама поўнаму саставу “арганізацыі-забудоўшчыка” – каб былі тата, мама, дзеткі. А вось галоўную аздобу – мірнае неба над шчаслівымі беларускімі сядзібамі мары –  удзельнікам гэтай пляцоўкі, ды і “Зецельскага фэсту” ў цэлым, падарыла наша Радзіма – Беларусь.

Дзецям і дарослым давялося прайсці іспыт з шарыкамі “Ручаёк” і ўзяцца за “Парашуты”. Толькі на першы погляд здаецца, што пакарыць паветраную стыхію проста, а на справе атрымалася весела, смешна, у многіх – даволі арыгінальна. Усяго тры конкурсы, а колькі энергіі і старанняў. Журы было няпроста вызначаць лепшых.

Ірына СТЫРНІК

Наталля АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации