У фае раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны ладзілі выставу-прэзентацыю “Сям’я – адзінства дум і спраў! Або сямейнае падарожжа з Дылетантамі”.























Шматлюдна, весела, актыўна і смачна было на інтэрактыўных пляцоўках “Турыстычная”, “Гастранамічная”, “АRT-Актыў” для сем’яў-удзельніц фэсту, якія праявілі сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні.

Канкурсанты паказвалі, як умеюць наладзіць турыстычны быт на прыродзе, асабліва няпроста гэта было ў дажджлівае надвор’е, але ўсе справіліся на выдатна.










Свае сакрэты сямейнай кухні раскрылі на “Гастранамічнай” пляцоўцы, якая прываблівала не толькі яркім і арыгінальным афармленнем сталоў, але і прыемным пахам прыгатаванай дамашняй ежы.

















Самыя спрытныя, кемлівыя, азартныя аматары актыўнага баўлення вольнага часу паўдзельнічалі ў конкурсах-гульнях “Збор ураджаю”, “Незвычайны забег”, “Крыжыкі”.







Святлана ГРЫШЫНА
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае