Дзятлава, плошча, народу тут процьма,
Зецельскі фэст гаспадарыць, шуміць.
Людзі тутэйшыя ходзяць з усмешкай –
Сёння ўсім разам ім хочацца быць.
Дзівяцца госці – вясёлае свята,
Музыка, спевы гучаць зноў і зноў!
Зецельскі фэст славіць дружныя сем’і,
Вернасць, падтрымку, святую любоў.
Вось і пляцоўкі майстроў – падзівіся
Ды падыдзі, у руках патрымай!
Колькі тут вырабаў розных прыгожых –
Ты не марудзь, кашалёк даставай.
На стадыёне спартыўныя сем’і
Дружна сабраліся спрыт паказаць.
Так прыпусцілі па роўнай дарожцы,
Што і машынаю іх не дагнаць!
Ёсць і турысты – раскажуць, пакажуць,
Чым наш праславіўся Зецельскі край.
Смачна накормяць на гастрапляцоўцы –
Толькі ўсюды пабыць паспявай!
Ну а на сцэне галоўнай – тэатр:
Рэтра-сям’я выступае – глядзі!
Талентам славяцца Дзятлава людзі –
Ты яшчэ дома?!. Хутчэй жа ідзі!
Не пашкадуеш, што час свой патраціў
І з землякамі на плошчы пабыў.
Зецельскі фэст дасць настрою і сілы,
Каб ты шчаслівы і радасны быў!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина
Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…
Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…