Здайце забароненыя прылады рыбалоўства

У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў Слонімская інспекцыя прапануе фізічным асобам, якія захоўваюць у сябе забароненыя прылады рыбалоўства, добраахвотна здаць іх у інспекцыю.

У сувязі з выяўленнем неадзінкавых выпадкаў захоўвання рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за незаконныя збыт і захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 50 да 200 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў, з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Фізічныя асобы, якія добраахвотна здалі забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці. Тэлефон для даведак: 8 (01562) 2-56-65.

Сяргей СМІРНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

20 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

20 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

21 час ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

22 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

22 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago