Як расказала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, рэспубліканскае аб’яднанне з 1 жніўня па 15 верасня па ўсёй Беларусі разам з арганізацыямі-партнёрамі ладзіць маштабную дабрачынную кампанію “Збяром дзяцей у школу”.
У яе ўключылася і Дзятлаўшчына. У нашым раёне Таварыства Чырвонага Крыжа плануе аказаць дапамогу 11 дзецям, якія адносяцца да ўразлівых катэгорый насельніцтва: гадуюцца ў малазабяспечаных шматдзетных і няпоўных сем’ях, сем’ях, дзе ёсць дзеці-інваліды або самі з’яўляюцца інвалідамі ці сацыяльнымі сіротамі. Перавага будзе нададзена тым непаўналетнім, якія сёлета ідуць у першы клас.
Раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа заклікае валанцёраў і нераўнадушных жыхароў раёна, а таксама арганізацыі і працоўныя калектывы прыняць удзел у акцыі. Канцылярскія тавары для вучобы, ранцы, школьнае адзенне можна прыносіць на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, тэлефон для даведак 6-11-84 (Галіна Эдвардаўна Касцюк). Паўдзельнічаць у акцыі можна таксама, зрабіўшы ахвяраванне праз сістэму АРІП па кодзе акцыі 222. У Чырвоным Крыжы ўпэўнены, што ўсе дзеці павінны вучыцца і мець неабходныя для заняткаў рэчы, не адчуваць сябе ізаляванымі і непатрэбнымі ў грамадстве. Далучайцеся да акцыі і падарыце такую магчымасць маленькім землякам.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…