Зборная каманда раёна “Белая Русь” – чэмпіён першай лігі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе

20 кастрычніка на стадыёне “Колас” у Дзятлаве меўся адбыцца апошні, дваццаты, тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе.

Сонечным нядзельным днём Дзятлаўшчына рыхтавалася гасцінна сустрэць зборную каманду Смаргонскага раёна ФК “Вілія”. Як ніхто, шчыра чакалі гэты матч раённыя заўзятары футбола, балельшчыкі зборнай раёна і, безумоўна, маладое пакаленне юных футбалістаў. Аднак надзеям балельшчыкаў і саміх ігракоў зборнай раёна не ўдалося спаўдзіцца: запланаваная футбольная сустрэча не адбылася.

Лепш не прыехаць на ігру, чым вярнуцца з паражэннем.

Тое, што Смаргонская “Вілія” не прыедзе на чэмпіянат, стала вядома амаль за гадзіну да матча. Што паўплывала на такое рашэнне – адказаць вельмі складана, зразумела толькі адно: зборная Дзятлаўскага раёна па выніках згуляных матчаў склала сур’ёзную канкурэнцыю сваім сапернікам, а гэтага яны, напэўна, ніяк не чакалі…

Нельга не адзначыць тое, што апошнія туры дзятлаўская зборная прайшла без паражэнняў і па іх вынках аказалася ў ліку лідараў, а таму, безумоўна, стала сур’ёзным рэгіянальным сапернікам для каманд-удзельніц чэмпіянату.

Іншых прычын, каб растлумачыць, чаму госці футбольнай сустрэчы не прыехалі на апошні матч, знайсці цяжка.

Зборная каманда раёна, каб падтрымаць маральны дух сваіх балельшчыкаў, прыняла рашэнне поўным саставам правесці сяброўскі матч паміж сваімі ігракамі. Ігра атрымалася не менш захапляльнай за абласную сустрэчу.

Па ўмовах Чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, зборная каманда, якая знімаецца з удзелу ў спаборніцтвах, прызнае сваё паражэнне, і чэмпіёнам спаборніцтваў аўтаматычна становіцца каманда іх сапернікаў. Такім чынам, чэмпіёнам першай лігі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе прызнана зборная каманда Дзятлаўскага раёна “Белая Русь”.

Па заканчэнні сяброўскага матча зборную каманду Дзятлаўшчыны з важнай для раёна перамогай павіншавалі галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. У сваім выступленні Дзмітрый Казіміравіч адзначыў, што сёлетняя перамога “Белай Русі” ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па футболе – гэта вельмі прэстыжная і доўгачаканая перамога. Ён запэўніў ігракоў зборнай у тым, што кіраўнікі раённай улады абавязкова падтрымаюць любыя пачынанні зборнай раёна з мэтай далейшага развіцця майстэрства гульні каманды і ўдзелу ў спаборніцтвах.

Кацярына Хілімончык падтрымала словы віншаванняў і ўручыла памятныя падарункі аб сённяшняй сустрэчы легіянерам, якія сёлета выступаюць за зборную Дзятлаўшчыны.

У сваю чаргу ігракі зборнай каманды раёна “Белая Русь” дзякуюць балельшчыкам за шчырую падтрымку на працягу правядзення ўсіх тураў чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, за цёплыя словы віншаванняў і спадзяюцца на тое, што дзятлаўчане і надалей будуць падтрымліваць зборную каманду раёна і стануць актыўнымі наведвальнікамі футбольных матчаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago