Збіраецеся на рыбалку – помніце пра электрабяспеку

У апошні час у рэспубліцы пачасціліся выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах рэк і вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Лоўля рыбы з берага часта ажыццяўляецца тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці і больш метраў, што адпавядае адлегласці ад зямлі да правадоў паветраных ліній электраперадачы. Пры дотыку вудзільнам або лескай да правадоў паветранай лініі, а таксама пры набліжэнні іх да правадоў на недапушчальную адлегласць пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і людзі побач з ім.

Расследаванне абставінаў такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай стала грубае парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, грэбаванне правіламі электрабяспекі або іх няведанне.

Правіламі аховы электрычных сетак напружаннем звыш 1000 В уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі, адлеглымі па абодва бакі лініі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы.

Адлегласць ад іх да правадоў лініі залежыць ад напружання: для ліній напружаннем да 20 кВ яно складае 10 м; для ліній 35 кВ – 15 м; 110 кВ – 20 м; 220 кв – 25 м. У ахоўных зонах ліній, якія праходзяць па паверхні рэк і вадаёмаў ці па іх берагах, забараняецца ажыццяўляць лоўлю рыбы з прымяненнем вудаў, такія месцы абсталяваны плакатамі аб небяспецы.

Паважаныя аматары рыбнай лоўлі! Найперш пераканайцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы. Каб ваша рыбалка не мела сумнага фіналу, помніце аб небяспецы набліжэння да правадоў паветраных ліній; папярэджвайце аб ёй іншых асоб, якія знаходзяцца непадалёку і парушаюць правілы, падвяргаючы небяспецы сваё жыццё і іншых людзей.

Калі заўважылі няспраўнасці або парушэнні правілаў іншымі асобамі, паведаміце аб гэтым дыспетчару электрасетак па тэлефонах: 6-79-36, 6-79-70 або 144.

Віктар БЕЛЫ,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар энергагазінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

3 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

4 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

5 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

5 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

5 часов ago