Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”. На сустрэчу былі запрошаны члены сем’яў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Настаўніца сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Марына Мікалаеўна Шумская расказала пра двух ветэранаў. Яе свёкар Баляслаў Пятровіч Шумскі ў час Вялікай Айчыннай вайны быў сяржантам на пасадзе памочніка кулямётнага склада. Ваяваў на тэрыторыі Латвіі, на Ленінградскім фронце. Быў двойчы паранены.
Узнагароджаны медалём “За адвагу”, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў. Другі ветэран – стрыечны дзядуля – Андрэй Сямёнавіч Майсееў. Нарадзіўся ён у 1924 годзе і да гэтага часу жыве ў горадзе Магілёве. Служыў на фронце танкістам, тры разы быў паранены, гарэў у танку. Прымаў удзел у вызваленні горада Сталінграда, Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны служыў 30 гадоў у арміі, 22 гады – у МНС. Мае званне падпалкоўніка.
Усім прысутным сустрэча вельмі спадабалася.
В. БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…