Канвенцыя аб правах дзіцяці ААН, Канстытуцыя Беларусі, закон «Аб правах дзіцяці» і іншыя прававыя акты рэгулююць пытанні адказнасці бацькоў за ўдзел дзяцей у несанкцыянаваных мітынгах.
Задача дзяржавы і сям’і – гэта абарона дзяцей. Ніхто не можа забяспечыць іх бяспеку на такім несанкцыянаваным мерапрыемстве. Таму дзецям там не месца. Негатыўная ацэнка таго, што бацькі бяруць з сабой дзяцей на несанкцыянаваныя мерапрыемствы даецца і ў еўрапейскіх краінах.
Задача дзяржаўных органаў і пракуратуры – папярэдзіць такія моманты. З тымі бацькамі, якія не разумеюць гэтай сітуацыі ў прававым полі, праводзяцца гутаркі, растлумачэнні. У нас ёсць органы апекі і папячыцельства. У шэрагу выпадкаў яны могуць разглядаць пытанне аб знаходжанні дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы. Удзел аднаго з бацькоў у несанкцыянаваным мітынгу прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці – штраф ад 10 да 20 базавых велічыняў. Калі падлетак прымае ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, то на яго таксама можа быць накладзены штраф. А калі гэта начны час і дзіця выйшла паглядзець на гэту сітуацыю, яму няма 16 гадоў і бацькі не забяспечылі яго суправаджэнне, то на аднаго з бацькоў будзе накладзены штраф. Калі дзіця не дасягнула ўзросту адміністрацыйнай адказнасці і прыняло ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, то будзе разглядацца пытанне аб адміністрацыйнай адказнасці, гэта значыць штраф бацькам за неналежнае выхаванне.
БелТА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…