Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Рэчыцадрэў”, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Br1 тыс. – гэта той мінімум, які мы павінны дапамагчы людзям зарабіць. А далей варушыцеся самі. Вядома, мы будзем падштурхоўваць – і кіраўнікі, і ўрад. Але гэты бар’ер, які ў нас некалі быў, трэба аднавіць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні працаўладкавання. У прыватнасці, у Рэчыцы налічваецца некалькі соцень беспрацоўных – менш як 1 працэнт ад працаздольных грамадзян. “Але і ім трэба прапанаваць работу па кваліфікацыі. Многія хочуць працаваць, вялікія грошы мець, а ў школе нават двойкі не атрымлівалі. Жыццё змянілася. Вы можаце крытыкаваць мяне як хочаце. Будуць у вас іншыя прэзідэнты, і, калі яны захочуць утрымаць краіну, будуць праводзіць такую ж палітыку. Не можам мы сабе дазволіць, калі ў краіне 350 тыс., як яны называюць сябе – “дармаедаў”, нічога не робяць. Хіба гэта нармальна?” – задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, сярод гэтых людзей – вялікая колькасць патэнцыяльных правапарушальнікаў, якія гатовы пайсці на злачынствы, каб здабыць сродкі на пражыванне. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не супраць крытыкі, аднак перш грамадзянам трэба падумаць пра будучае краіны. “Крытыкаваць – крытыкуйце, толькі падумайце, да чаго мы ідзём. Кожны сёння павінен працаваць, – упэўнены ён. – Час няпросты, але мы ўжо бачым святло ў канцы тунэля”. Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння. Паводле яго слоў, дзяржава вырашыць пытанні завышаных цэн. “Ва ўрадзе пачалі ўжо варушыцца. Рыначнікі там з’явіліся: адпусцілі цэны на ўсё, што папала, і атрымалі іх рост”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации