Categories: Падзеі

Заняткі адбыліся ў Дварцы

Інструктарска-метадычныя заняткі былі праведзены на базе Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта са старшынямі сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў і службовымі асобамі, якія адказваюць за вядзенне воінскага ўліку ў сельскіх саветах.

Такія заняткі праводзяцца штогод на базе розных сельсаветаў з навучальнай мэтай. Кіраўніцтва ваеннага камісарыята імкнецца падрыхтаваць грамадзян, якія ў ваенны перыяд будуць аказваць дапамогу сельскаму выканаўчаму камітэту пры правядзенні вайсковых мерапрыемстваў. Трэба ў даступнай форме службовым асобам данесці інфармацыю пра парадак дзеянняў пры аб’яўленні мабілізацыі.

Для таго, каб навучанне было дзейсным і зразумелым, праводзяцца практычныя паказы, разгортваюцца пункты збору і адпраўкі сельскага выканаўчага камітэта, умоўна даводзяцца вучэбныя заданні і практычна паказваюцца дзеянні адміністрацыі пункта пры аб’яўленні мабілізацыі.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           На інструктарска-метадычным занятку ў Дварцы было практычна адпрацавана і паказана апавяшчэнне грамадзян па прыбыцці на пункт збору і адпраўкі сельскага выканкама, арганізавана падрыхтоўка ваеннаабавязаных да адпраўкі з пункта збору сельскага выканкама на пункт збору ваеннага камісарыяту. Неабходную інфармацыю, якую павінны засвоіць старшыні сельскіх выканкамаў на паказальным занятку, тлумачыў намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы, маёр Сяргей Баброўскі, а само мерапрыемства праводзілася пад кіраўніцтвам ваеннага камісара ваеннага камісарыяту Дзятлаўскага раёна, падпалкоўніка Генадзя Сураўца. Ён адзначыў, што галоўная мэта такіх інструктарска-метадычных заняткаў – навучыць і, калі патрабуецца, падрабязна растлумачыць прадстаўнікам улады, што яны павінны рабіць пры правядзенні мабілізацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна і сельскага савета, каб у адказны момант пры выкананні сваіх абавязкаў не разгубіцца.

Л. СУР’ЯНІНАВА

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

17 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

18 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

18 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

19 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

19 часов ago