Штогод у Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе, каб нагадаць навучэнцам аб негатыўным уздзеянні  наркотыкаў, адказнасці за супрацьпраўную дзейнасць, звязаную з іх незаконным абаротам, а таксама для фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця праводзіцца асенняя антынаркатычная акцыя “#Місія – жыць!”.

Сацыяльным педагогам для класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў, выхавальнікаў дашкольных груп была створана метадычная рассылка “У дапамогу педагогу па прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў сярод непаўналетніх”.

На працягу тыдня праводзіліся класныя выхаваўчыя мерапрыемствы: класныя гадзіны  (“Маё здароўе ў маіх руках”, “Злы чараўнік Наркотык”, “З клопатам аб здароўі”, “Скажам “не” шкодным звычкам”, “Наркаманія: разбэшчанасць ці хвароба?”, “Здаровы лад жыцця без наступстваў”), а таксама інтэрнэт-чэлендж “Гэта мой крок насустрач здароўю! А твой?” (у рамках работы  віртуальнай тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць.” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”). Сацыяльным педагогам праведзены занятак-практыкум для вучняў 6 класа “Цяпер я ведаю ўсю праўду аб наркотыках”.

Арганізавана работа відэасалона па прафілактыцы немедыцынскага выкарыстання псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесей.

Членамі антынаркатычнага атрада праведзена  PR-акцыя “#МЫ – выбіраем ЖЫЦЦЁ!”.

Вучні школы прынялі ўдзел і ў раённым флэшмобе «Скажы наркотыкам – “НЕ!!!» (відэаматэрыял размешчаны ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”).

Для бацькоў вучняў класнымі кіраўнікамі распрацаваны памяткі “Як засцерагчы сваіх дзяцей ад бяды?”, размешчаныя пасродках месенджара Viber у бацькоўскіх чатах.

Адметна, што ў гэтым навучальным годзе ў рамках акцыі “#Місія – жыць!» дадзены старт школьнаму праекту па прафілактыцы залежных паводзінаў сярод вучняў “Залежнасці. NET”. Наперадзе дзяцей  і іх бацькоў чакаюць інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы, практычныя заняткі, спартыўныя гульні і святы, Дні здароўя ў рамках работы клуба “Альтэрнатыва+” і яшчэ шмат цікавага.

Марына СЕРБІН,
сацыяльны педагог Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago