Цырымонія закрыцця футбольнага сезона “Залаты мяч – 2018” прайшла ў канцэртнай зале Prime Hall у Мінску. На ўрачыстым мерапрыемстве ўпершыню адзначана зорная перамога Дзятлаўскай ДЮСШ.

У традыцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі шматлікіх клубаў беларускіх ліг, члены выканаўчага камітэта АБФФ, спонсары і партнёры Федэрацыі, а таксама ветэраны беларускага футбола.

У час урачыстасці былі падведзены вынікі футбольнага сезона, абвешчаны сімвалічныя зборныя, лепшыя клубы ў разнастайных намінацыях і наймацнейшыя ігракі на кожнай з пазіцый, уручаны ўзнагароды ў камандных і індывідуальных намінацыях.

Галоўнай інтрыгай вечара для прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна стала ўручэнне ўзнагароды за развіццё масавага футбола трэнеру-выкладчыку па футболе Дзятлаўскай ДЮСШ Уладзіміру Ганчару.

“Зорны мяч”  за развіццё масавага футбола яму ўручыў міністр спорту Сяргей Кавальчук.

За актыўную плённую працу ў галіне футбола па развіцці спартыўнага таленту моладзі, распрацоўку і развіццё аўтарскага праекта Асацыяцыя БФФ адзначыла дыпломам пераможцы конкурсу праектаў па масавым футболе аўтарскі праект  Уладзіміра Ганчара “Футбол у вёсцы”, які сёлета быў рэалізаваны на тэрыторыі нашага раёна.

– Для мяне гэта вельмі важная ўзнагарода, – адзначыў у час цырымоніі Уладзімір Ганчар. – Футбол – гэта маё жыццё. Акрамя дзяцей, я займаюся яшчэ і з дарослай камандай, праводжу міні-футбольныя матчы, і мне вельмі прыемна, што гэтыя намаганні заўважылі і ацанілі нароўні з заслугамі нашых вядучых ігракоў і трэнераў. Паспрабую ў наступным годзе парадаваць і здзівіць якім-небудзь новым праектам.

Віншаванні, падзякі і падарункі за актыўную і плённую работу Уладзімір Ганчар атрымаў ад начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации