“Залатая шайба”: хакейны турнір у Дзятлаве

Такую развязку, якая была ў раённым этапе спаборніцтваў Дзятлаўскага раёна па хакеі “Залатая шайба” сярод юнакоў старэйшай узроставай групы, складана было спрагназаваць і ўявіць. Усе каманды паказалі волю да перамогі, чым і парадавалі балельшчыкаў. Кожная з іх была вартая найвышэйшых узнагарод, але як прынята ў спорце –усё вырашаюць галы, ачкі і секунды.

Зборнай камандзе, сфарміраванай на базе СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і гімназіі № 1 не хапіла сыгранасці і сабранасці. Нягледзячы на адсутнасць ключавога гульца абаронцы Яўгена Кавальскага каманда хоць і павяла ў ліку, але саступіла будучаму чэмпіёну з лікам 2:5. Накопленая стомленасць і адварот поспеху ў наступнай гульні супраць зборнай каманды сельскіх школ (лік 4:11) пасунулі каманду на трэці радок п’едэстала.

У фінальным матчы сышліся каманды СШ №3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча і зборная сельскіх школ. У ліку ў першым перыядзе павяла трэцяя школа (вызначыўся Эмір Губко). У другім перыядзе намаганнямі Мікіты Санюка зборная сельскіх школ за тры хвіліны да канца гульнявога часу зраўняла лік.

Здавалася б, усё вырашана, на апошняй хвіліне было забіта тры шайбы. Не было мяжы радасці пасля закінутай гульцом каманды трэцяй школы Мацвеем Губко шайбы, а ўжо праз дзясятак секунд той жа Мікіта Санюк параўноўвае лік. І ўсё ж такі на апошніх секундах Віталь Місцюкевіч праявіў свае лідарскія якасці і, як належыць капітану, вырваў для сваёй каманды СШ № 3 горада Дзятлава імя І. Ю Філідовіча перамогу. Брава ўсім удзельнікам спаборніцтваў і дзякуй за інтрыгу і станоўчыя эмоцыі.

У турніры судзейская калегія вызначыла лепшых гульцоў. Так, лепшым варатаром стаў Юрый Козыр, лепшым бамбардзірам прызнаны Мікіта Санюк, які закінуў 8 шайбаў. Лепшым абаронцам назваліВіталяМісцюкевіча, лепшым нападаючым –УладзіславаСлавіцкага. Дарэчы, у турніры ўсяго было закінута 27 шайбаў.

Турнір стаў добрай перадстартавай падрыхтоўкай перад абласным этапам спаборніцтваў, якія пройдуць з 3-4 лютага на базе Лядовага палаца ў горадзе Лідзе. Зборную каманду раёна складуць 18 лепшых гульцоў. Пажадаем поспеху капітануМікітуСанюку і яго камандзе. Хварэем за дзятлаўскі “Алмаз”!

Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Неработающих привлекают к уборочной кампании

С целью реализации Комплекса дополнительных мер по оказанию профилактического воздействия в отношении трудоспособных граждан, не…

8 минут ago

Актуальнае меркаванне. Сферу адукацыі раёна папоўнілі 22 маладыя спецыялісты

Жнівень – хвалюючы месяц для моладзі, якая заступае на першыя працоўныя месцы. Значнае папаўненне ў…

43 минуты ago

Летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…

2 часа ago

Организуем рабочее место для школьника дома

Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…

2 часа ago

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

3 часа ago