Клічуць нас невядомыя далі,
Кліча родны, прыгожы наш край,
Колькі новых дарог перад намі
Калі ласка, турыст, выбірай!
Полацк, Нясвіж, Гродна і Ліда,
Мінск, Заслаўе,Брэст і Мір,
Зачараваны мы ад вашага віда
Закруціў нас турызма нашага вір.
Гарады Беларусі, як і людзі, маюць свой твар і свой лёс. У ходзе турысцка-краязнаўчай дзейнасці навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы знаёміліся з гісторыяй і культурай нашых слаўных гарадоў. Перад намі паўставалі старажытныя замкі і палацы, велічныя саборы, знакамітыя помнікі і месцы археалагічных раскопак. Незабыўныя ўражанні астаўлялі Сафійскі сабор, Брэсцкая крэпасць-герой, палацы Радзівілаў і Паскевічаў, Нацыянальная бібліятэка, батанічны сад, Мірскі замак, Курган Славы, мемарыяльны комплекс “Хатынь” і дзясяткі другіх знакамітых аб’ектаў нашай самабытнай гісторыі і культуры. У час экскурсійнай дзейнасці наведваліся музеі, выставы, запаведнікі, гарадскія паркі адпачынку, цырк, дэльфінарый. Асабліва шмат экскурсій праводзіцца ў перыяд канікул і ў летнюю пару. У час работы сёлетняга аздараўленчага лагера вучні наведвалі гарады Мінск, Заслаўе, Ліда, азнаёміліся з экспазіцыяй гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”. У весь час дарогі запаўняецца гульнямі і песнямі. Экскурсанты дзеляцца на творчыя групы, ведаючы што іх чакае вясёлая забаўляльная праграма. Асобую групу складаюць настаўнікі, якія ў час экскурсіі, як заўсёды, з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі для навучэнцаў. “Рабяты, выбіраем чарговы маршрут!” — гучаць словы настаўніка гісторыі Васюкевіча А.І. напрыканцы кожнай экскурсіі. Гомель, Брэст, Мінск, Гродна, Віцебск, Магілёў — назвы пачынаюць злівацца ад дзясяткаў прапаноў. Пагэтаму выбраць цікавы маршрут нам як заўсёды дапаможа дырэктар Дзятлаўскага цэнтру турызму і краязнаўства Юранкова Т.К., і можна не сумнявацца, што ад убачаннага ў новым горадзе ў нашых навучэнцаў застануцца незабыўныя ўспаміны. Нас зноў пакліча родны, прыгожы наш край.
Фядотава Святлана, навучэнка 8 класа
Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…