Захаваем прыроду разам

5 чэрвеня – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, які адзначаецца больш чым у 100 краінах свету.

Ён дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змене стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў. Тэма Сусветнага дня навакольнага асяроддзя ў 2025 годзе – “Перамагчы пластыкавае забруджванне”.

Штогод у свеце вырабляецца больш за 400 млн тон пластыку, палова якога прызначана для аднаразовага выкарыстання, з яго менш за 10 працэнтаў перапрацоўваецца. У азёры, рэкі і мора трапляе 11 мільёнаў тон пластыку, што эквівалентна вазе 2200 Эйфелевых вежаў.

Мікрапластык (дыяметрам да 5 мм) трапляе ў ежу, ваду і паветра. Даследаванні паказваюць, што кожны чалавек на планеце спажывае больш за 50 тысяч пластыкавых часціц у год і значна больш, калі ўлічваць удыханне.

Каб зберагчы нашу прыроду ад забруджвання, неабходна раздзельна сартаваць смецце. Да 60 працэнтаў адходаў можна выкарыстоўваць паўторна. Папера, пластык, шкло і метал з’яўляюцца сыравінай для нашай прамысловасці.

Сістэма раздзельнага збору смецця ў Дзятлаўскім раёне ўключае ў сябе спецыяльныя кантэйнеры і нарыхтоўчыя прыёмныя пункты. Кантэйнеры ўсталяваны на пляцоўках ва ўсіх мікрараёнах шматпавярховай забудовы горада Дзятлава, гарпасёлкаў Наваельня, Казлоўшчына, аграгарадка Гезгалы, а таксама ў арганізацыях і ўстановах раёна. На Дзятлаўшчыне функцыянуе два прадпрыемствы па перапрацоўцы пластыку і палімераў – ТАА “Тэрмапласттэхналогія” і ТАА “Завод палімерных тэхналогій”.

Акрамя гэтага, у раёне робіцца шмат і па іншых пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Напрыклад, у 2024 годзе санаторый “Радон” заняў другое месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні водных аб’ектаў. У мэтах захавання біялагічнай разнастайнасці на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пад ахову перададзена восем месцаў пражывання і 47 месцаў вырастання відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама 48 тыповых прыродных ландшафтаў, біятопаў і мікрапапуляцыя зубра еўрапейскага колькасцю 59 асобін.

У маі 2025 года была адкрыта экалагічная сцежка “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ, 
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

2 часа ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

3 часа ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

3 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

5 часов ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

20 часов ago