На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца асеннія палявыя работы.

Пра тое, што цяпер адбываецца на палетках КСУП “Войневічы”, расказаў галоўны аграном гаспадаркі Іван Палуянцэвіч:

– Сельгаспрадпрыемствам завершана ўборка кукурузы на сілас, грэчкі. Заканчваем убіраць цукровыя буракі, якія адразу здаём на Скідзельскі цукровы камбінат. Заарана 325 гектараў поля пад яравую сяўбу. На зяблевым ворыве штодзень працуюць ад аднаго да трох трактароў МТЗ-3022 з плугам ППО-8-40. Сярэднясутачная тэмпература для пад’ёму зябліва аптымальная. Плануем завяршыць работы да зімы, унесці арганічныя ўгнаенні пад цукровыя буракі і кукурузу, каб вясновы комплекс работ прайшоў без складанасцяў і затрымак.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство #нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации