Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз” нагадвае, што дастаўка балонаў са звадкаванымі вуглевадароднымі газамі робіцца насельніцтву, якое жыве ў гарадах, гарадскіх пасёлках і сельскай мясцовасці, якому зроблены мантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі (далей – ІБУ) ва ўстаноўленым парадку і ёсць у наяўнасці “Дагавор – тэхнічны пашпарт індывідуальнай балоннай устаноўкі”.

Патрабаванні да шафы для балонаў:

  1. Вырабляецца з незгаральнага матэрыялу (металічны), устанаўліваецца на незгаральны фундамент вышынёй не менш за 10 см ад узроўню зямлі, закрывацца на замок, у ніжняй частцы неабходна зрабіць адтуліну для вентыляцыі (дыяметрам 10-12 мм, 15-25 штук).
  2. На дзверы шафы нанесці папераджальны надпіс “ГАЗ ВОГНЕНЕБЯСПЕЧНА”.
  3. Шафа для балонаў ля сценаў будынка павінна ўстанаўлівацца на адлегласці не менш за 0,5 метра ад дзвярэй і вокнаў, не бліжэй за 3 метры — ад калодзежаў і памыйных ямаў. Яе неабходна пафарбаваць у светлыя таны, газаправод таксама павінен быць пафарбаваны.
  4. Балон унутры памяшкання ўстанаўліваецца не бліжэй за 0,5 метра ад пліты і не бліжэй за 1 метр ад ацяпляльных прыбораў.

Устаноўку газавых пліт у жылых дамах неабходна прадугледжваць у памяшканнях кухняў з натуральным асвятленнем вышынёй не менш за 2,2 метра, якія маюць выцяжны вентыляцыйны канал і акно са створкай, якая адчыняецца, з рэгулюемым паветраным клапанам, з форткай, фрамугай або іншым устройствам, якое адкрываецца і забяспечвае прыток вонкавага паветра, выходзіць на вуліцу або зашклёную веранду (лоджыю), якая таксама мае акно з устройствам для прытоку паветра. Пры гэтым унутраны аб’ём памяшканняў кухняў павінен быць не меншы за: 8 м куб. — для газавай пліты з 2 гарэлкамі, 12 м куб. — для газавай пліты з 3 гарэлкамі, 15 м куб. — для газавай пліты з 4 гарэлкамі.

Устаноўка балонаў з газам не дапускаецца ў жылых пакоях, у цокальных і падвальных памяшканнях, у памяшканнях без натуральнага асвятлення.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

– захоўваць газавыя балоны, не падключаныя да ІБУ (забаронена захоўваць запасныя і безуліковыя 50-літровыя балоны);

– пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны, якія знаходзяцца перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім, пасля заканчэння карыстання газакарыстальным абсталяваннем;

– пры газіфікацыі жылога дома ад ІБУ зліваць звадкаваны вуглевадародны газ з балона, напаўняць і падаграваць балон, эксплуатаваць балон з уцечкамі газу або прыкметамі зносу ўшчыльнікавых матэрыялаў, механічнымі пашкоджаннямі, перадаваць балон са звадкаваным вуглевадародным газам іншым асобам;

– устанаўліваць балоны са звадкаваным вуглевадародным газам у жылых пакоях, памяшканнях без натуральнага асвятлення;

– выкарыстоўваць звадкаваны вуглевадародны газ у балонах для іншых мэтаў, не прадугледжаных праектам (эскізам) на мантаж ІБУ;

– самавольна падключаць і адключаць газакарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, а таксама перападключаць на гумоватканінны рукаў, разбіраць гэтае абсталяванне і рамантаваць яго, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу.

Адчуўшы пах газу ў памяшканні, НЕАБХОДНА:

– тэрмінова перастаць карыстацца газавымі прыборамі, закрыць усе краны на газавых прыборах і краны перад прыборамі або закрыць вентыль на балоне (пры наяўнасці газабалоннай устаноўкі);

– адчыніць вокны для скразнога праветрывання памяшкання, вывесці з загазаванага памяшкання людзей, хатніх жывёлін;

– паведаміць (па-за загазаваным памяшканнем) у спецыялізаванае падраздзяленне газазабяспечвальнай арганізацыі па тэлефоне 104.

Да прыезду аварыйнай брыгады ЗАБАРАНЯЕЦЦА карыстацца адкрытым агнём, курыць, уключаць і выключаць электрапрыборы, электраасвятленне, а таксама пускаць пабочных асобаў у загазаванае памяшканне.

Пры выяўленні фактаў парушэння дадзеных патрабаванняў абаненты будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

За парушэнне “Правілаў карыстання газам у быце” газазабяспечвальная арганізацыя мае права адключыць падачу газу спажыўцу.

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ ажыццяўляе закупку былых ва ўжытку 50-літровых балонаў у насельніцтва на платнай аснове.

Паважаныя абаненты, не падвяргайце сваё жыццё небяспецы.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РГЗ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации