З пачаткам сезону нарыхтоўкі бярозавага соку дзяржаўная лясная ахова Дзятлаўскага лясгаса звяртае ўвагу, што самавольная нарыхтоўка соку без дазваляльных дакументаў забаронена.

Згодна з Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага карыстання, нарыхтоўваць бярозавы сок  можна толькі ў перастойных і спелых лясах, якія прызначаны  для высечак галоўнага карыстання.

Заканадаўствам вызначаны тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўнінных сокаў  забараняецца. Да іх адносяцца: гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зонаў; прыбярэжныя палосы рэкаў, азёраў і іншых водных аб’ектаў; палосы адводу чыгункі і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній; населеныя пункты; дэндралагічныя паркі і батанічныя сады; гісторыка-культурныя запаведнікі; мемарыяльныя паркі; археалагічныя помнікі, месцы знаходжання дзікіх жывёлін і росту раслінаў, якія ўключаны ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь; тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку.

Усе жадаючыя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтвы. Спецыялісты ўкажуць на спецыяльна адведзеныя для збору соку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі. У лясніцтвах таксама можна будзе набыць і нарыхтаваны сок. Рэалізацыя бярозавага соку будзе арганізавана і на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясгаса.

За парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Згодна з артыкулам 15.26 КоАП нарыхтоўка соку без дазваляльных на гэта дакументаў прадугледжана папярэджанне або караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў. Такая ж адказнасць прадугледжана і за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў нарыхтоўкі соку, выкарыстанне забароненых сродкаў або метадаў нарыхтоўкі.

Таксама заканадаўствам вызначаны парадак спагнання кошту незаконна здабытай лясной прадукцыі пры немагчымасці іх канфіскацыі ў юрыдычных і фізічных асобаў. Так, за кожную тону незаконна здабытага бярозавага соку спаганяецца сума ў памеры 10 базавых велічыняў.

Аб парушэнні правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку можна паведаміць у Дзятлаўскі лясгас па тэлефоне 2-10-70.

М. КАРЭНКА,
інжынер па ахове лесу Дзятлаўскага лясгаса.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации