Пачаўся сезон адпачынку, і многія бацькі выязджаюць з непаўналетнімі дзецьмі на аздараўленне за мяжу. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на мытні, варта ведаць, якія дакументы неабходны дзіцяці для выезду ў іншую краіну.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”, калі дзіця едзе з бацькамі, то спатрэбяцца толькі пашпарт з візай у выпадку яе неабходнасці.
Для выезду дзіцяці без бацькоў неабходна іх пісьмовая згода, засведчаная натарыусам або супрацоўнікамі падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі.
Калі дзіця выязджае з адным з бацькоў і атрымаць згоду другога не прадастаўляецца магчымасці, то спатрэбіцца копія рашэння суда аб тым, што дзіця можа выехаць з краіны без згоды другога з бацькоў або аб прызнанні другога з бацькоў пазбаўленым бацькоўскіх правоў ці недзеяздольным.
Таксама гэта могуць быць і такія дакументы, як: даведка аб тым, што другі з бацькоў знаходзіцца ў вышуку, шлюбны дагавор ці пагадненне, у якіх агаворана магчымасць выезду дзіцяці без згоды другога з бацькоў, даведка аб смерці другога з бацькоў, копія рашэння суда аб тым, што другі з бацькоў аб’яўлены адсутным без вестак або памерлым, даведка з ЗАГСа аб тым, што бацька дзіцяці запісаны на падставе заявы маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе.
Даведка: згодна з падпунктам 1.1.4 пункта 1 артыкула 257 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны па справах, якія разглядаюцца ў судах, істцы па ісках аб выдачы (абмене), афармленні дакумента, неабходнага для выезду з Рэспублікі Беларусь непаўналетняму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь у выпадку адсутнасці згоды другога законнага прадстаўніка.
Падпунктам 7.8.1 пункта 7.8 гэтага артыкула таксама прадугледжана, што вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны ў органах, якія выдаюць дакументы, неабходныя для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, законныя прадстаўнікі непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь за засведчанне згоды на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга.
Галіна ПРЭДКА,
загадчыца юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна
Стоит почитать:
Неплацежаздольнасць — на кантролі
Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам
Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…
В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…
Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
View Comments
Очень нужная и полезная информация.