Дзятлаўскім райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў з траваў першага ўкосу па стане на 25 чэрвеня бягучага года.

У мэтах своечасовай і якаснай нарыхтоўкі кармоў, маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў сельскагаспадарчай галіны раённы камітэт  прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу штогод арганізуе раённае спаборніцтва на перыяд нарыхтоўкі кармоў з траваў першага ўкосу.

Конкурс традыцыйна праходзіць сярод сельскіх працаўнікоў і праводзіцца па дзвюх намінацыях: касьба траў, а таксама здрабненне і падбор сянажнай масы.

Абсалютнымі лідарамі, якія дамагліся лепшых вынікаў у раёне, сталі работнікі  дзвюх сельгасарганізацый – ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна, каб асабіста павіншаваць перадавікоў корманарыхтовачнага звяна і ўручыць заслужаныя ўзнагароды – дыпломы і грашовыя падарункі лепшым работнікам раёна.

Адным з лідараў раёна па тэрмінах завяршэння касавіцы і нарыхтоўцы кармоў з траваў першага ўкосу з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. У ходзе прыемнай сустрэчы з работнікамі гаспадаркі Уладзімір Казак  павіншаваў аднаго з лепшых механізатараў прадпрыемства Дзмітрыя Болтача, які сёлета быў задзейнічаны на зялёным жніве і па выніках сваёй працы прызнаны пераможцам раённых спаборніцтваў па касьбе траваў першага ўкосу.

Дзмітрый Анатольевіч зрабіў важкі асабісты ўклад у раённы запас кармавой базы. Па стане на 25 чэрвеня раённы рэкорд  па касьбе дзякуючы спраўнаму механізатару дасягнуў рубяжа ў 977 гектараў.

Дзмітрый Болтач працуе ў гаспадарцы ўжо шэсць гадоў, акрамя касьбы, задзейнічаны і на іншых сезонных аграэтапах: культывацыі глебы, ворыве, сяўбе.

З перамогай стараннага працаўніка ў гэты дзень павіншавалі жонка Наталля і двое яго дзетак – дачушка Ксенія і сын Кірыл, а таксама калегі па працы.

Яшчэ адна прыемная сустрэча адбылася на палетках КСУП “Жукоўшчына”. Тут старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў з перамогай у раённым спаборніцтве на падборы сянажнай масы ў ходзе нарыхтоўкі кармоў з траваў першага ўкосу механізатара сельгасарганізацыі Юрыя Варгана.

Юрый Аляксандравіч працуе ў гаспадарцы ўжо 14 гадоў, акрамя нарыхтоўкі кармоў, задзейнічаны на сезонных веснавых і восеньскіх работах па вывазе арганікі і сяўбе.

Па стане на 25 чэрвеня на падборы зялёнай масы Юрый Варган дасягнуў раённага рэкорду ў 5723 тоны і тым самым унёс значны асабісты ўклад у працэс нарыхтоўкі кармоў.

Акрамя старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, у гэты дзень Юрыя Варгана з перамогай павіншавалі калегі па працы, а таксама жонка Вольга і тры дачушкі – Варвара, Ульяна і Вікторыя.

Першы ўкос траў у гаспадарках раёна ўжо падыходзіць да завяршэння, аднак работы па нарыхтоўцы кармоў працягваюцца, актыўна вядуцца работы па нарыхтоўцы сена.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago