З залы суда. Неналежнае ўтрыманне хатняй жывёлы – штраф

Штрафам у памеры 15 базавых велічыняў, кампенсацыяй маральнай шкоды ў памеры 8000 рублёў абярнулася для грамадзянкі В. неналежнае ўтрыманне хатняй жывёлы.

У суд з іскам аб спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай здароўю, звярнулася жанчына. У заяве яна расказала, што ў вячэрні час ішла са сваёй знаёмай па вуліцы, насустрач ім выбег сабака грамадзянкі В., накінуўся на яе і ўкусіў за руку і плячо. У выніку ёй былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Жанчына доўгі час знаходзілася на стацыянарным лячэнні, перанесла тры аперацыі па выдаленні і перасадцы паражоных участкаў скуры, прайшла шэраг медыцынскіх працэдур і ўмяшанняў, уключаючы курс антырабічных прышчэпак, прыём і ўвядзенне розных прэпаратаў, антыбіётыкаў. Яна да цяперашняга часу адчувае боль і дыскамфорт у месцах укусаў, не можа самастойна сябе абслугоўваць, скура ў месцах перасадкі не гоіцца, ёй неабходна назіранне ў доктара-хірурга па месцы жыхарства, а таксама эластычнае бінтаванне зон паражэння скуры пасля пластыкі на працягу дзевяці месяцаў. З прычыны працяглага лячэння агульны стан яе здароўя пагоршыўся, абвастрыліся хранічныя захворванні. Наступствам атрыманых траўмаў для яе сталі не толькі фізічныя, але і маральныя пакуты ў выглядзе перажыванняў аб стане здароўя, прысутнасці страху пры знаходжанні ў грамадскіх месцах, фобій быць зноў укушанай сабакам, на фоне прыёму супрацьзапаленчых і седатыўных прэпаратаў з’явілася пачуццё прыгнечанасці і бездапаможнасці. За прычыненыя ёй фізічныя і маральныя пакуты прасіла спагнаць з грамадзянкі В. грашовую кампенсацыю ў памеры 10000 рублёў, а таксама панесеныя па справе судовыя выдаткі.

Рашэннем суда з жанчыны на карысць пацярпелай спагнаны грашовая кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 8000 рублёў, выдаткі па аплаце юрыдычнай дапамогі, а таксама дзяржаўная пошліна.

На судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што грамадзянка В. парушыла Правілы ўтрымання хатніх жывёл, не забяспечыла бяспечнага ўтрымання свайго сабакі, а менавіта, знаходжання яго на прывязі, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю пацярпелай, за што яна была прыцягнута судом да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу – 15 базавых велічыняў.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і ўступіла ў законную сілу.

Святлана ЛАМАКА,
вядучы спецыяліст суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#суд

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

9 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

11 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

11 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago