Электрычны ток тоіць у сабе смяротную небяспеку для жыцця і здароўя чалавека, калі не выконваць элементарныя правілы карыстання і правілы тэхнікі бяспекі.

Нельга дакранацца да аголеных правадоў; пранікаць туды, дзе вісяць знакі электрабяспекі і плакаты бяспекі; нельгадакранацца і набліжацца да абарваных правадоў бліжэй, чым на 8 метраў;неабходна пераводзіць выключальнік у бяспечнае становішча перад тым, як замяніць лямпачку; выключаць з разеткі электрапрыборы пры правядзенні рамонту.

На жаль, па няведанні, а ў большасці выпадкаў з-за грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі, працягваюць адбывацца няшчасныя выпадкі як з дарослымі, так і з дзецьмі, што яшчэ раз даказвае неабходнасць правядзення растлумачальнай працы і папярэджання аб небяспецы паражэння электратокам.

Так, 5 верасня 2020 года адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам вучня 10 класа сярэдняй школы горада Вілейкі. Са слоў сястры, пацярпелы спусціўся ў падвал жылога дома па прадукты. Сцены ў склепе бетонныя, земляная падлога,пацярпелы быў без абутку. Мяркуецца, што ў падвале жылога дома пацярпелы дакрануўся да неізаляванага электрычнага кабеля, выведзенага з бетоннай сцяны, які знаходзіўся пад напругай.

Электрычнасць памылак не даруе, хоць і служыць чалавеку, абыходзіцца з ёй трэба вельмі асцярожна. І толькі калі чалавек зразумее і навучыцца выконваць усе патрабаванні электрабяспекі, такіх выпадкаў непаўтарыцца і электраэнергія стане сапраўдным памочнікам у быце.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

40 минут ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

13 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

14 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

17 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

18 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

20 часов ago