З рукзаком, палаткамі і пазітывам. Моладзевы раённы турзлёт стартаваў у Рыбаках (+відэа)

Тыдзень моладзі і студэнцтва на Дзятлаўшчыне завяршаецца раённым турысцкім злётам “Здаровы я – здаровая краіна”, прысвечаным Году міру і стварэння.

Ён праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі з 23 па 25 чэрвеня.

Арганізатарамі турзлёту выступаюць раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, сектар спорту і турызму райвыканкама.

Як заўжды, праграма спаборніцтваў насычаная спартыўнымі і творчымі іспытамі, па выніках якіх будзе вызначаны пераможца. Камандам належыць выпрабаваць свае сілы ў валейболе, “Гарадах”, дартсе, падыманні гіры, перацягванні каната, сплаве на байдарках, мас-рэслінгу і баях шарамі, прайсці турыстычную паласу перашкодаў, паказаць гасціннасць і неардынарнасць у конкурсе “Побыт турыста”.

Урачыстая цырымонія адкрыцця турзлёту прайшла на галоўнай сцэне турысцкай паляны. Гасцямі мерапрыемства сталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

Віталій Шулейка павіншаваў моладзь раёна з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў яркіх эмоцый, бадзёрасці духу, эфектных перамог:

– Прыемнай традыцыяй стала збірацца на беразе Маўчадкі, у маляўнічым куточку нашай прыгожай Дзятлаўшчыны, праводзіць такія выдатныя, дружныя спаборніцтвы. Рады сёлета таксама бачыць вас усіх тут з пазітывам і шчырымі ўсмешкамі. Жадаю цяпла і ўтульнасці ў вашых палатках, духу спаборніцтва. Веру, што пераможа мацнейшы, а выйграе дружба, – адзначыў ён. – Не забывайце, што асноўнай задачай з’яўляецца не толькі перамагчы, але і знайсці новых сяброў, а магчыма, і абранніка жыцця (моладзевы турзлёт помніць і такія выпадкі!).  Упэўнены, што калі ў раёне такая актыўная, мэтанакіраваная і дружная моладзь, усё ў нас будзе добра.

Таксама ён адрасаваў словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымала каманда КСУП “Хвінявічы”, якая стала пераможцай спаборніцтваў у мінулым годзе.

Сёлета за кубак і прызы моладзевага турысцкага злёту пазмагаюцца 9 каманд: ААТ “Граніт-Агра”, КСУПы “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, Дзятлаўскія ЦРБ, лясгас, РУП  ЖКГ.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

1 час ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

5 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

9 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

10 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago