Categories: Падзеі

З рэдакцыйнай пошты: пра нас клапоціцца добрай душы чалавек, выдатны, уважлівы доктар — Вольга Мікалаеўна Шмыгіна

На такіх людзях трымаецца Зямля

Мы, пацыенты Наваельнянскай бальніцы, аформленыя на сацыяльныя ложкі, — старыя, нямоглыя людзі. Аднак нас не пакідаюць сам-насам з праблемамі і хваробамі.

Пра нас клапоціцца добрай душы чалавек, выдатны, уважлівы доктар — Вольга Мікалаеўна Шмыгіна. Яна не дае нам упасці духам, адчуць сябе непатрэбнымі. Ветлівая і ўважлівая, Вольга Мікалаеўна ўмее падбадзёрыць і суцешыць кожнага, дапамагчы не толькі лекамі, але і добрым словам. Мы заўсёды чакаем яе з нецярпеннем. Калі Вольга Мікалаеўна заходзіць у палату, ад яе прысутнасці ўсім становіцца лягчэй. У яе шчырае, добрае сэрца і невычэрпнае цярпенне. Дзякуй Богу, што ён пасылае такіх добрых дактароў цяжкім ляжачым хворым.

Мы жадаем Вользе Мікалаеўне пражыць доўгае жыццё, каб яна змагла дапамагчы многім-многім сваім пацыентам. Гэта доктар ад Бога, бо яна ўмее і лячыць, і выслухаць, і падтрымаць шчырымі словамі, якія ідуць ад сэрца. Яна, як сонейка, ад якога ўсім на душы становіцца цяплей.

Наогул, нам шанцуе на добых людзей побач. У нас уважлівыя медыцынскія сёстры і санітаркі, сярод якіх варта назваць Таццяну Юзэфаўну Болтач.

Мы верым, што Бог не праходзіць міма старанных і добрых людзей, а таму жадаем медыцынскаму персаналу Наваельнянскай бальніцы шчаслівага жыцця, здароўя і дабрабыту.

Т. ДОЛБНЯ, В. САЎКО, Т. КАСКО

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

8 часов ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

9 часов ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

9 часов ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

9 часов ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

11 часов ago