З павагай і падзякай

Традыцыйна на Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Перамогі віншаванні прымаюць нашы дарагія ветэраны.

5 мая са шчырымі пажаданнямі і словамі падзякі да салдатаў Вялікай Перамогі Аляксандра Ляха і Фёдара Шалеснага завітала шмат гасцей. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яна ж намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова пажадала ветэранам моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, каб родныя і блізкія не забывалі і часцей наведвалі, падзякавала ім за тое, што абаранілі Радзіму ад нямецкіх акупантаў, падарылі мір і спакой будучым пакаленням. Таксама да віншаванняў далучыліся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, падрастаючае пакаленне, а ў Фёдара Шалеснага – яшчэ і старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканкама Вадзім Бялятка, прадстаўнікі лясгаса і артысты мясцовага Дома культуры. Разам з Фёдарам Васільевічам госці праспявалі вядомыя песні “Кацюша” і “Дзень Перамогі”. Ветэранам уручылі віншавальныя паштоўкі ад старшыняў райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, букеты кветак і памятныя падарункі. Аляксандра Ляха парадавалі новай лаўкай, якую ён вельмі хацеў. У гонар майскага свята ў рамках абласной акцыі “Кветка Перамогі ў кожным акне” навучэнцы школ Дзятлаўшчыны прымацавалі на вокны ветэранам сімвалы Вялікай Перамогі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

15 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

15 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

15 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

15 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

15 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

15 часов ago