З наркотыкамі лепш не сябраваць

Праблема ўжывання наркотыкаў не губляе сваёй актуальнасці. У нашай краіне ёй надаецца шмат увагі.

Як на Дзятлаўшчыне праваахоўнікі змагаюцца з распаўсюджваннем наркатычных рэчываў і іх аналагаў, расказаў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Валерый Бароўскі.

– З іншымі зацікаўленымі структурамі соцыуму мы пастаянна вядзём прафілактычную работу, прапагандуем здаровы лад жыцця, – расказвае Валерый Валянцінавіч. – Такім чынам удаецца ў многіх жыхароў раёна сфарміраваць выключна негатыўныя адносіны да наркаманіі, навучыць іх цаніць уласнае здароўе, знаходзіць альтэрнатыву дрэнным звычкам у спорце, іншых захапленнях.

– Наколькі сур’ёзныя пакаранні прадугледжаны для тых, хто займаецца распаўсюджваннем наркатычных сродкаў?

– Пакаранні значныя. Аднак 27 кастрычніка 2019 года ў сілу ўступіў Закон “Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. Гэты нарматыўны акт унёс змяненні і ў артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Больш мяккай стала крымінальная адказнасць па частках 2 і 3 названага артыкула. Так, у частцы 2 артыкула 328 ніжняя мяжа санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі зніжана з 5 да 3 гадоў, канчаткова санкцыя гучыць так: пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без штрафу. Аналагічна ў частцы 3 артыкула 328 ніжняя мяжа санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі зніжана з 8 да 6 гадоў,  канчаткова санкцыя гучыць: пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў са штрафам або без штрафу. Як бачым, нягледзячы на змяншэнне ніжняй мяжы пакарання час пазбаўлення волі застаецца значным, таму з наркотыкамі лепш не сябраваць.

– Раскажыце, як змяненні адбіліся на сітуацыі са злачыннасцю на прыкладзе Дзятлаўскага раёна.

– Сёлета на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны чатыры злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Летась было адно злачынства, звязанае з захоўваннем наркотыка. У папярэднія гады злачыннасць таксама была невысокай: у 2017 і 2018 гадах былі зарэгістраваны па два злачынствы, у 2016 годзе іх было тры. Як бачым, Дзятлаўшчына адносна спакойны раён ў плане ўжывання і распаўсюджання наркотыкаў, паколькі мы знаходзімся на значнай адлегласці ад абласных цэнтраў, дзе сітуацыя больш напружаная. Аднак праваахоўнікам усё роўна праблему трэба трымаць на кантролі, паколькі па суседстве ад Дзятлаўскага знаходзяцца больш неспакойныя раёны – Баранавіцкі, Слонімскі, Лідскі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

10 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

10 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

11 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

12 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago