З любоўю да цябе, маё Дзятлава (+відэа)

9 ліпеня – Дзень вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З нагоды гэтай знакавай для мясцовых жыхароў даты раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прадставіў гледачам канцэртную праграму.

Менавіта ў гэты дзень, на досвітку 9 ліпеня 1944 года, у ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” часці 3-й арміі 2-га Беларускага фронту разгарнулі наступленне на Дзятлава. На подступах да гарадскога пасёлка гітлераўцы аказалі ім моцнае супраціўленне. Тым не менш, ужо да 11 гадзін воіны 283-й Гомельскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ордэна Суворава на чале з палкоўнікам Васілём Канавалавым прарвалі абарону ворага і занялі гарадскі пасёлак Дзятлава. Тэрыторыя раёна была цалкам вызвалена 9-10 ліпеня 1944 года. У вызваленні ўдзельнічалі пяць дывізій Другога Беларускага фронту, камандзір 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі, Герой Савецкага Саюза Ян Фогель, яго намеснік Герой Савецкага Саюза Павел Пятроў, камандзір зенітнай гарматы Герой Савецкага Саюза Іван Фурсенка.

Праз гады дзятлаўчане помняць подзвіг савецкіх салдат, ускладваюць кветкі да брацкіх магіл і святкуюць гэту дату як Дзень горада. У гэты дзень лепшыя, самыя шчырыя песні артыстаў Дзятлаўшчыны гучалі для землякоў. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел папулярныя і новыя калектывы раёна –ансамбль народнай песні “Ятранка”, групы “Бархат”, “Сузор’е”, гучалі пранікнёныя песні ад дуэтаў ад Таццяны Дудкінай і Івана Кашко, сям’і Баклушыных, сольныя нумары ў выкананні Сяргея Малышчыка, Аляксандра Раеўскага, Ганны Харлінскай, Вольгі Іода, Марыны Варган.

Для маленькіх і дарослых гасцей свята працавала гульнявая пляцоўка і імправізаваная выстава падзеяў культурнага жыцця Дзятлаўшчыны – “Сушка”, выстава сучаснага ваеннага ўзбраення.

Пасля святочнага канцэрта госці мерапрыемства перамясціліся на стадыён “Колас”, дзе прайшлі паказальныя выступленні воінаў-разведчыкаў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады горада Брэста.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

17 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago