Ужо традыцыйнымі на Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Перамогі сталі аўтобусныя маршруты памяці “З лампадай каля Вечнага агню”.
Сёлетні каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўшчыны, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова – адкрыла каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, старшыня раённага савета піянераў Ірына Мішчанка.
– Прымеркаваны да Дня Вялікай Перамогі і Года міру і стварэння аўтобусны маршрут памяці “З лампадай каля Вечнага агню”, арганізаваны раённым саветам ГА “БРПА” і раённым камітэтам ГА “БРСМ”, – адзначыла Ірына Анатольеўна. – Яго ўдзельнікамі з’яўляецеся вы, члены гэтых арганізацый і дэпутаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, – прадстаўнікі ўстановаў адукацыі нашага раёна.
У час мерапрыемства вы не толькі азнаёміцеся з помнікамі загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны, але і пакінеце каля кожнага з іх лампадкі як сімвал памяці, пашаны і павагі да абаронцаў Айчыны і мірнага насельніцтва, якое было знішчана ворагамі ў гады ваеннага ліхалецця.
Памяць загінулых каля мемарыяла ў Дзятлаве моладзь ушанавала хвілінай маўчання, таксама запалілі лампадкі і ўсклалі кветкі да помніка.
Наступнымі прыпынкамі маршруту сталі мемарыял “Дзеці ліхалецця” на дзятлаўскіх могілках, абеліск Славы ў райцэнтры, цырымоніі ўшанавання прайшлі ў аграгарадках Раклевічы і Дварэц, гарадскім пасёлку Наваельня каля помнікаў землякам.
Наступнымі прыпынкамі маршруту сталі мемарыял “Дзеці ліхалецця” на дзятлаўскіх могілках, абеліск Славы ў райцэнтры, цырымоніі ўшанавання прайшлі ў аграгарадках Раклевічы і Дварэц, гарадскім пасёлку Наваельня каля помнікаў землякам.
Паўсюль як даніна гістарычнай памяці Айчыны і частачкі Вечнага агню заставаліся лампадкі ад маладога пакалення дзятлаўчан.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…